Сайт “Рэгіянальнай газеты” – rh.by

Aўтар: Аляксандр МАНЦЭВІЧ, 3.06.2009. 16:58

Друкаваць Камэнтары (2) Пераслаць на э-адрас
Аляксандр Манцэвіч - галоўны рэдактар

Аляксандр Манцэвіч - галоўны рэдактар "Рэгіянальнай газеты"

Ад серады працуе абноўленая версія сайта "Рэгіянальнай газеты".

Сайт не з'яўляецца люстраным адбіткам "папяровай версіі", хаця пакуль большасць матэрыялаў так ці інакш з'яўляюцца і ў інтэрнэт-прасторы, і на паперы. Але з кожным днём сайт газеты будзе не толькі усё больш напаўняцца сваімі навінамі, але важна тое, што пры тыднёвым рытме жыцця "Рэгіянальнай газеты" мы будзем напаўняць сайт навінамі штодня.

Урэшце сайт будзе станавіцца усё больш самастойнай крыніцай інфармацыі. А разам з папяровай "РГ" ён утворыць адзінства, своеасаблівы сімбіёз, як кажуць біёлагі. Мы чакаем, што тэмы з папяровага выдання будуць абмяркоўвацца на сайце, там будуць абмяркоўвацца і тэмы, запланаваныя да друку. А з падказкамі і падтрымкай наведнікаў сайта газету будзе рабіць прасцей.

Наш сайт пабудаваны так, што акрамя навін ды зручных для карыстальніка сэрвісаў (функцыя "напісаць у рэдакцыю", магчымасць абмеркавання кожнай публікацыі і г.д., а ў далейшым і, магчыма, форумаў), там ёсць іншая карысная інфармацыя.

Напрыклад, вядомая і якая ўжо стала папулярнай рубрыка "Школка дзядзькі Капцюга" ў інтэрнэце займела са згоды яе аўтара свой электронны архіў. Сёння настаўнік гісторыі ці краязнаўства можа проста сцягнуць файл з побытавым рысункам на свой комп, каб далей скарыстаць у працы.

Прасцей стала і рэкламадаўцу. Не трэба тэлефанаваць у рэдакцыю, каб даведацца пра расцэнкі і ўмовы размяшчэння рэкламы. Дастаткова ў любы час дня і ночы зайсці на сайт і сцягнуць неабходны файл.

Сайт "Рэгіянальнай газеты" толькі што прайшоў тэставанне. Не выключана, што да яго могуць быць заўвагі. Мы з удзячнасцю іх выслухаем, каб палепшыць сваю працу. Бо і сам сайт ствараецца толькі дзеля таго, каб ісці насустрач чытачу, які мяняецца, як мяняецца свет.

Каб усё гэта пабачыць, дастаткова набраць на сваім камп'ютары ўсяго пяць сімвалаў: rh.by.

З павагай
Аляксандр МАНЦЭВІЧ,
галоўны рэдактар "Рэгіянальнай газеты".

Каментары

karp79

(16.06.2009 12:35)

Добры дзень! Вельмi добры сайт. Жадаю газеце поспехау. З павагай, Юрый

Аляксандр Манцэвіч

(16.06.2009 13:48)

Дзякуй, Юрый, на добрым слове!

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25