Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Дзікая прырода
5.03.2014 11:27 ,AЎТАР(Ы): Валеры КЛЯНОЎСКІ

Вілейская міжраённая інспекцыя ліквідуецца: раён у зоне адказнасці Мядзельскай

Тэрыторыя Вілейскага раёна цяпер адносіцца да зоны адказнасці Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Адбылося гэта ў сувязі са змяненнямі структуры Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ліквідацыяй з 1 сакавіка Вілейскай міжраённай інспекцыі.

У кампетэнцыю інспекцыі ўваходзяць пытанні ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць ахову і выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету, земляў, а таксама ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за забеспячэннем рыбаводнымі арганізацыямі захаванасці рыбы, якая ўтрымліваецца ў сажалках.

Пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства можна паведаміць у Мядзельскую міжрайінспекцыю па нумары 8-01797-50740, або на адзіны “тэлефон даверу” ў Мінску – 8-017-3900000. Уся атрыманая інфармацыя будзе ў абавязковым парадку правераная.

Месца знаходжання міжраённай інспекцыі: Мядзел, вуліца Крупскай, 13.

Валеры Кляноўскі,

начальнік Мядзельскай міжраённай

інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота euroradio.fm

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце