Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -6° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Дзікая прырода
18.03.2014 12:35 ,AЎТАР(Ы): "Ахова птушак бацькаўшчыны"

Першыя буслы ўжо ў Беларусі

Зусім нядаўна прылет буслоў святкавалі нашыя суседзі  белы бусел усю ноч правеў на прыдарожным ліхтары ў Польшчы, Балеславецкім павеце, у мясцовасці Крушын.

А праз некалькі дзен  першыя веснікі вясны былі адзначаны і ў нашай краіне! Першыя два белых буслы былі заўважаны 10 сакавіка ў раёне Дзяржынска (Мінская вобласць), яны ляцелі ў паўднёва-усходнім накірунку.

Віншуем з надыходам сапраўднай вясны, сябры!

Фота першага белага бусла ў Польшчы bocianybolec.pl.

Фота першага белага бусла ў Польшчы bocianybolec.pl.

Цікава, што пару назіранняў белых буслоў былі зарэгістраваны яшчэ ў пачатку сакавіка, але па словах Ірыны Самусенка, супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, гэта хутчэй птушкі, якія  па пэўных прычынах засталіся зімаваць на Радзіме. Так, напрыклад, быў заўважаны бусел у раене Турава, Гомельскай вобласці. 

Фота Я.Абрамаў.

Фота Я.Абрамаў.

 А ці бачылі Вы першых веснікаў вясны? Абавязкова падзяліцеся сваімі назіраннямі і зарэгіструйце іх  адным з прапанаваных спосабаў:

✔Праз  сайт кампаніі пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ"
✔СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак  спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
✔Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках ( Укантакце ці Фэйсбуку)

Цудоўнага настрою і прыемных назіранняў, сябры! 

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце