Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
2 Маладзечна
27.10.2014 14:59 ,AЎТАР(Ы): Рэдакцыя "РГ"

Памылка “РГ”: мы жывем у 12 разоў лепей, чым напісалі

У артыкуле “Каб купіць кватэру, настаўніцы трэба не есці 68 гадоў” мы лічылі, за які час прадстаўнікі розных прафесій змогуць сабраць грошы на ўласную кватэру.

Карэспандэнтка дапусціла памылку, якую ніхто ў рэдакцыі не заўважыў.

На самой справе настаўніцы, каб набыць кватэру за 28 тысяч долараў, трэба не есці не 68 гадоў, а 68 месяцаў. Альбо 5 з паловай гадоў.

Будаўніку, адпаведна, 35 месяцаў альбо 2 гады і 8 месяцаў. А праграміст назбірае ўвогуле за 1,5 гады. Пры ўмове, што цэны на жыллё і зарплаты будуць стаяць на месцы.

Мы просім прабачэння ў чытачоў і раім усміхнуцца. Жыццё не настолькі цяжкае, як нам часам падаецца.

Самым пільным чытачом аказаўся Арцемій Казлоўскі. Мы яму дзякуем і запрашаем да нас у рэдакцыю! Арцемія чакае прыз за ўважлівасць. Ён убачыў памылку і пералічыў, за які час магчыма купіць кватэру ў Маладзечне.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
27.10.2014 18:21
Saharok / Мастеру в колледже вообще 130 лет понадобится)
27.10.2014 21:37
Эва / Радуе тое, што нашы чытачы яшчэ і думаючыя....
Дадаць каментар
Новае на сайце