Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Акно падзей
25.10.2015 14:26 ,AЎТАР(Ы): Аддзел рэкламы

Soundbirth – новы мабільны дадатак для музычных гуртоў і прадзюсараў

З дапамогай Soundbirth можна хутка і бясплатна стварыць свой уласны дадатак для смартфона

Гэты новы мабільны дадатак быў распрацаваны французскімі энтузіястамі спецыяльна для музыкаў і арганізатараў канцэртаў ды фестываляў. Дадатак накіраваны на павелічэнне аўдыторыі, узмацненне сувязяў з ёй і рост продажаў альбомаў ды квіткоў.

Створаны з дапамогай Soundbirth мабільны дадатак будзе даступны ў папулярных онлайн-крамах. Гэта значыць, што спампаваць яго змогуць 95% карыстальнікаў смартфонаў. Вашы прыхільнікі атрымаюць магчымасць падпісацца на дадатак і ў адзін клік знойдуць усю патрэбную інфармацыю пра ваш гурт: ад даты выхаду новага альбома да самых свежых відэа і фотаздымкаў.

Яны змогуць купіць квіток на ваш канцэрт або перайсці непасрэдна ў вашу онлайн-краму. Вы заўжды будзеце на сувязі з вашымі фанатамі.

Каб стварыць свой дадатак, трэба ўсяго толькі прыдумаць для яго назву і запоўніць вельмі простую форму на сайце Soundbirth-app.com. Пакуль што Soundbirth даступны на англійскай, французскай і нямецкай мовах, што дае беларускім музыкам і арганізатарам музычных мерапрыемстваў магчымасць наладзіць непасрэдны кантакт з замежнай аўдыторыяй.

Распрацоўшчыкі Soundbirth – некаторыя з іх самі з’яўляюцца музыкам і – не выключаюць, што ў будучыні дадатак будзе перакладзены і на іншыя мовы, калі на тое будзе попыт з боку карыстальнікаў.

 Далучайцеся: http://www.soundbirth-app.com

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце