Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Акно падзей
Вілейка
21.10.2015 11:07 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Абноўлены Палац культуры і новае азярцо атрымае Вілейка да “Дажынак”. І не толькі (Фота)

Новае азярцо з'явіцца на выездзе ў Вілейкі ў бок Маладзечна

Новае азярцо з'явіцца на выездзе ў Вілейкі ў бок Маладзечна. Фота Ігара Мароза.

Якія яшчэ найбольш важныя змены ў горадзе адбудуцца да абласнога свята?

На цэнтральнай плошчы правядуць рамонт фантана.

Рамантуюць фантан. Фота Ігара Мароза.

Рамантуюць фантан. Фота Ігара Мароза.

Значныя змены чакаюць Палац культуры. Абновяць фасад будынка, уставяць новыя вокны. Набудзе новы выгляд палац не толькі звонку: адрамантуюць яго і ў сярэдзіне. 

Абновяць фасад Палаца культуры. Фота Ігара Мароза.

Абновяць фасад Палаца культуры. Фота Ігара Мароза.

Зменіцца і плошча Свабоды. Там ужо добраўпарадкавалі сквер.

У гарадскім парку, дзе сёлета з’явіліся дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, унізе каля старой танцпляцоўкі плануюць зрабіць лесвіцу да Віліі. 

На тэрыторыі парку мяркуюць прадоўжыць устаноўку агароджы. Ля рынку  абсталявалі зону паркоўкі.

Кожнаму прадпрыемству ці арганізацыі пастаўленыя задачы

Шмат дзе ў Вілейцы абнаўляюць фасады будынкаў, прыводзяць у парадак дваровыя тэрыторыі. Таксама мяняюць апоры асвятлення, лініі электраперадач. Асвятленне мяняюць на святлодыёдная. Яно яшчэ больш эканамічнае, чым энергазберагальныя.

Фота Ігара Мароза.

Фота Ігара Мароза.

Увогуле, кожнаму прадпрыемству ці арганізацыі пастаўвілі свае задачы. Задзейнічалі таксама прыватныя арганізацыі.

Працягнуцца працы на гарадскім стадыёне. Пасля таго, як скончылася першая чарга прац – будаўніцтва адміністрацыйна-бытавога корпуса, пачнецца другі этап. Напачатку плануюць узвесці новую агароджу.

На вуліцы Кастрычніцкай замянілі цеплавыя сеткі, пакладуць новае асфальтабетоннае пакрыццё.

Некаторыя планавыя працы таксама мяркуюць завяршыць да абласных “Дажынак” – як будаўніцтва ліўневай каналізацыі і добраўпарадкаванне вуліцы 1 Мая.

–  Яшчэ зносяцца старыя трухлявыя дамы і канструкцыі, якія псуюць выгляд горада. На гэтых пляцоўках у наступным годзе будзе весціся будаўніцтва, – кажа намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Чарменскі. –  Важна, каб людзі адносіліся да ўсіх прац з разуменнем, таму што іх праводзіць неабходна. І ўладзе разам з жыхарамі трэба знаходзіць узаемаразуменне. Заўсёды можна дамовіцца, пайсці адзін аднаму насустрач – як, напрыклад, у выпадку зносу трухлявых пабудоў.

Будзе новае азярцо 

Да свята добраўпарадкуюць уезды ў горад. Правядуць рамонт шэрагу вуліц (у планах – Лаўрыновіча, Валынца, Вадап’янава, Шубіна, Прывакзальная, 1 Мая, Кастрычніцкая).

На вул. Вадап'янава будуць класці плітку. Фота Ігара Мароза.

На вул. Вадап'янава будуць класці плітку. Фота Ігара Мароза.

А на выездзе на Маладзечна ідзе высечка хмызняку і добраўпарадкоўваецца азярцо.

– Адзін раз зробім – і краявід зменіцца. Адно, што бур’ян рос, а што будзе на яго месцы азярцо, – тлумачыць Аляксандр Чарменскі. – Пераважна нацэльваемся так, каб гэта былі не разавыя мерапрыемствы. Добраўпарадкуем горад, каб тут было камфортна жыць. І пасля “Дажынак” плануем актыўна працаваць па навядзенні парадку ў Вілейцы.

Вілейка рыхтуецца да абласных "Дажынак"

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце