Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Акно падзей
Вілейка
3.11.2015 18:17 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Праект рэканструкцыі корпусу, што пужае віляйчан, праходзіць экспертызу. Радзільню з яго збіраюцца перанесці

Віляйчанкі мараць наражаць у прыгожым будынку

Віляйчанкі мараць наражаць у прыгожым будынку. Фота papamamaja.ru.

У апытанні “Што б вы хацелі, каб змянілася ў Вілейцы да "Дажынак”, і каментарах да яго многія віляйчане называлі радзільню.

“Трэба, каб улады звярнулі ўвагу на радзільню”, “Адзін знешні выгляд пужае”, “Радзільны дом! Каля яго праходзіш, прама жудасна становіцца, а пасля дажджу ён такі змрочны, як з фільмаў жахаў”.

У гэтым будынку знаходзіцца радзільня. Фота Ігара  Мароза.

У гэтым будынку знаходзіцца радзільня. Фота Ігара Мароза.

 І дадавалі: “А гэта ж месца, дзе нараджаюцца нашы любімыя і доўгачаканыя дзеці”.

Ці будзе што рабіцца ў будынку, дзе месціцца радзільня? На гэта пытанне адказаў намеснік галоўнага доктара па эканамічных пытаннях Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы Генадзь Мержва.

Ён патлумачыў, што абнаўляць зараз фасад будынка немэтазгодна. Бо ўжо гатовы праект рэканструкцыі корпуса, у якім знаходзяцца радзільнае, тэрапеўтычнае і кардыялагічнае аддзяленні.

Рэканструкцыя чакаецца грунтоўная.

– Ад будынка застануцца толькі сцены, – кажа Генадзь Мержва. – Згодна з праектам прадугледжана зрабіць новы дах, фасад будзе атынкаваны і пафарбаваны, уставяць новыя вокны. Заменяць усе сеткі: водаправод, каналізацыю. Унутраныя памяшканні зробяць згодна з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі. Таксама ў будынку павінен з'явіцца ліфт.

Радзільню мяркуюць перанесці ў іншы будынак

Некаторым чытачам таксама не даспадобы месца, дзе месціцца радзільня. Сярод іх і віляйчанка Ніна Круцько. Яна двойчы нараджала дзяцей у гэтым радзільным аддзяленні і лічыць так:

 – Наогул, гэта проста “ідэальнае” месца для радзільні: побач морг, шапік рытуальных паслуг… Асабліва назалялі машыны хуткай дапамогі, спаць было немагчыма.

Дык вось, па праекце пасля рэканструкцыі ў корпусе застануцца два аддзяленні: тэрапеўтычнае і кардыялагічнае. Радзільнае тады плануюць перанесці ў іншы будынак цэнтральнай раённай бальніцы.

Цяпер праект праходзіць экспертызу ў вобласці. Калі ж пачнецца рэканструкцыя, пакуль дакладна невядома – усё залежыць ад фінансавання.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце