Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +5° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Здарэнні
Мядзел
6.02.2016 14:18 ,AЎТАР(Ы): Паводле Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта

Шукаюць яшчэ аднаго жыхара Мядзельшчыны, які паехаў на заробкі ў Расію

Мужчына паехаў на заробкі ў Петразаводск

Мужчына паехаў на заробкі ў Петразаводск. Фота macos.livejournal.com.

Раней “РГ” паведамляла, што шукаюць 21-гадовага мядзяльчаніна Дзмітрыя Валынца.

А цяпер райаддзел Следчага камітэта адшуквае 29-гадовага Мікалая Вараб'я. Ён – ураджэнец вёскі Зані Мядзельскага раёна, пражываў у вёсцы Раманаўшчына.

У канцы жніўня 2015 года мужчына паехаў на заробкі ў горад Петразаводск у Карэліі ў Расійскай Федэрацыі. Да цяперашняга часу  месцазнаходжанне Мікалая невядомае.

Мікалай Варабей.

Мікалай Варабей.

Прыкметы: на выгляд 30 год, рост 180-185 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, авальны твар, сярэдні лоб, прамыя бровы, блакітныя вочы, сярэдні выпуклы нос, авальныя вушы, прамыя  светла-русыя коратка стрыжаныя валасы, моцны голас, памер нагі 42-43. Пры сабе меў пашпарт.

З асаблівых прыкмет: на левай частцы грудзей мелася татуіроўка ў выглядзе галавы тыгра сіняга колеру, у ніжняй правай частцы жывата шрам ад аперацыі даўжынёй да 15 сантыметраў, шрам злева на твары.

Просьба да тых, хто мае інфармацыю пра магчымае месцазнаходжанне Мікалая Вараб'я і хто працаваў з ім у Расіі, паведаміць у Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта  па нумары 8-01797-55864, або ў Мядзельскі РАУС  – 8-01797-55471, 102.

Шукаюць мядзяльчаніна, які паехаў на заработкі ў Маскву. Ён – ураджэнец Вілейшчыны (Фота)

На Маладзечаншчыне сутыкнуліся два “Мэрсэдэсы”

Учора ў Вілейцы на пажары загінуў мужчына

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731


Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце