Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
2.05.2016 15:56 ,AЎТАР(Ы): Рэдакцыя "РГ"

Хто атрымаў у падарунак ад “РГ” ровар і на якое пытанне адказаў пераможца

Фры-маркет, экалагічны майстар-клас, квэст – усё гэта адбылося з нагоды дня народзінаў “Рэгіянальнай газеты” ў пятніцу, 29 красавіка.

Фры-маркет для маладзечанцаў у навінку. Гасцям прыйшлася даспадобы ідэя бясплатна аддаваць непатрэбныя рэчы, якія мы гадамі збіраем у дамах і кватэрах, тым, каму яны патрэбныя. Нас прасілі паўтарыць такую акцыю, і мы ўжо думаем, калі зможам зладзіць яе ў наступны раз.

 

Экалагічны майстар-клас правяла студэнтка моладзевага экалагічнага цэнтра “Экастарт” пры Цэнтры экалагічных рашэнняў Алёна Бандрачук. Як мы і абяцалі, сустрэча была карыснай і займальнай, але пра яе мы распавядзём крыху пазней асобна. Асноўнае, што абмяркоўвалася, – як сартаваць смецце. Гэтаму неабходна навучыцца, бо са слоў эколага вынікае, што калі мы не навучымся, то ў бліжэйшым будучым планету чакае экалагічная катастрофа.

Пасля гэтага пачаўся квэст. 13 удзельнікаў разбіліся на тры каманды: па пяць у дзвюх, якія праходзілі квэст пешшу, і яшчэ трое на роварах. Перамагла каманда “БЧБ”, капітанам якой быў Віталь. Камандзе “3Д”, якой камандавала Насця, спатрэбілася крыху больш часу на выконванне ўсіх заданняў. “Роваршчыкам” было найскладаней, таму што для іх было найбольш заданняў з больш шырокай геаграфіяй.

Jpeg

Jpeg

Пераможца квэсту Віталь.

Пераможца квэсту Віталь.

Каб выйграць ровар, трэба было разгадаць рэбус. Першым гэта зрабіў Віталь, яму ў падарунак ровар і дастаўся.

Ацаніць складанасць задання вы можаце ніжэй. У рэбусе зашыфраваны радок вядомай беларускай песні. Кожная карцінка адлюстроўвае адно слова.

Другі рэбус разгадвала каманда раварыстаў. Першым гэта зрабіў Дзяніс. Яму ў падарунак дасталася кніга Святланы Алексіевіч "Апошнія сведкі".

Паспрабуйце разгадаць самастойна. Правільныя адказы мы апублікуем заўтра на сайце.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце