Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Эканоміка
22.06.2016 10:15 ,AЎТАР(Ы): FINANCE.TUT.BY

“Лекі патаннеюць на 2%”. Аптовыя і гандлёвыя надбаўкі на медтавары адвязалі ад долара

Фота iq-provision.ru.

Цана на лекі ў Беларусі знізіцца ў сярэднім на 2,1%. Пра гэта гаворыцца ў каментары да прэзідэнцкага ўказа №228. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент быў падпісаны 21 чэрвеня.

“Дакумент прадугледжвае прывязку дзеючай рэгрэсіўнай шкалы гранічных аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы і медыцынскую тэхніку, да базавай велічыні замест долара”, – паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указам таксама прадугледжаная дыферэнцыяванае памяншэнне гранічных памераў аптовых і гандлёвых надбавак, якія прымяняюцца пры фарміраванні цэн на медтавары, па меры росту адпускных цэн беларускіх вытворцаў (разліковых адпускных цэн імпарцёраў) на дадзеную прадукцыю.

Дакументам дазваляецца прадаваць лекі ніжэй адпускной (разліковай адпускной) цаны.

Змяненні дадуць магчымасць павысіць цэнавую даступнасць лекаў для насельніцтва, а таксама “павялічыць аб'ём рэалізацыі айчынных медтавараў, захаваўшы пры гэтым бясстратную працу гандлёвай сеткі”.

“Акрамя таго, гэта дазволіць выключыць неабгрунтаванае павелічэнне даходаў аптэчнай сеткі пры росце курсаў замежных валют на рынку і скараціць выдаткі бюджэтных сродкаў пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак”, – тлумачаць у прэс-службе Прэзідэнта.

У маі міністр аховы здароўя Васіль Жарко заявіў, што ў Беларусі не павінна быць неабгрунтаванага павышэння цэн на лекі – як айчынныя, так і імпартныя, таму ў ведамстве прыйшлі да “жорсткага рашэння” па гэтым пытанні.

Пакуль жа лекі лідзіруюць па росце цэн сярод нехарчовых тавараў. За пяць месяцаў гэтага года яны падаражэлі на 16,5%. Толькі за май медпрэпараты дадалі ў цане на 2,1% – менавіта на такі працэнт яны павінны патаннець пасля ўступлення ў сілу прэзідэнцкага ўказа. 

FINANCE.TUT.BY.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце