Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец Астравец
Спорт
Валожын
26.08.2016 13:54 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Адчуваю сябе амазонкай і крыху адбіўной. Дзяўчаты зладзілі конны паход (Фота)

За два дні дзяўчаты пераадолелі 82 кіламетры

За два дні дзяўчаты пераадолелі 82 кіламетры. Фота забяспечана Аленай Белавус.

Калі арганізатар задумала такое падарожжа, то і не думала, што яе кампаньёнамі стануць адны дзяўчаты. Пакуль яны праходзілі складанасці коннага паходу, іх мужчыны ехалі на начлег машынамі, каб згатаваць шашлыкі.

Конны паход у 82 кіламетры пераадолелі пяцёра дзяўчат разам з інструктарам таварыства “Палачаны” Аленай Белавус 20 і 21 жніўня.

“Адчуваю сябе амазонкай і крыху адбіўной”, “Усведамленне крутасці таго, што адбылося, прыйшло толькі сёння, учора ж пад канец паходу ў жывых засталіся толькі рэфлексы і поўнае здзіўленне ад таго, што мы зрабілі!

Кволыя дзяўчаты! 80 км! 15 гадзін у сядле. Коні нашы рыссю гоняць так, што ў вушах свішча. Эмоцыі зашкальваюць, хаця было складана фізічна. У кожнай вёсцы сустракалі так, быццам мы неслі алімпійскі агонь” – дзеліцца ўражаннямі адна з удзельніц паходу Вікторыя Шчуроўская

Арганізаваць конны паход узяла на сябе смеласць інструктар па верхавой яздзе таварыства “Палачаны” Алена Белавус. Трэнер установы Уладзімір Пятроў часта распавядаў пра сваю бурную маладосць, калі разам з сябрамі хадзіў у конныя паходы на 10, а то і на 14 дзён. Алена адразу за такі маштаб не ўзялася, вырашыла пачаць з двухдзёнай прыгоды. 

Трэнер падказаў, якім павінен быць рэжым для жывёл. У такім паходзе галоўнае – камфорт каня. Хаця пераадолець 40 кіламетраў за дзень не так і складана для трэнераванага каня, дзяўчаты ўсяк імкнуліся аблегчыць задачу сваім спадарожніцам. Таму бралі з сабой каларыйны корм, каб у жывёл хапала сіл, паілі іх колькі трэба, а месцамі ішлі пешшу, каб не перагружаць. 

Калі Алена пачала збіраць групу для паходу, не ведала, што ў камандзе апынуцца адны дзяўчаты, прычым як самі наездніцы, так і іх чатырохногія спадарожніцы. Дзяўчаты накіраваліся з Палачанаў у конны клуб, што месціцца непадалёк ад Ракава. Мужчыны смелых вершніц вырашылі да месца начлега даехаць машынамі. Затое калі стомленыя дзяўчаты дабраліся да клуба, там іх ужо чакалі і палаткі, і касцёр, і шашлыкі.

Кампанію Алене склалі Кацярына Саевіч з Хажова, мінчанкі Віка Шчуроўская і праграміст Юля Рагуновіч, Іра Васілеўская з Маладзечна і 17-гадовая Уладзіслава Магер, якая вучыцца ў Варшаве.

Ніякіх канфліктаў у ўдзельніц не ўзнікала, хаця яны і добра стамляліся. Дарогу перад паходам не апрабоўвалі, ішлі адразу па шляху, які ўказваў навігатар. Часам праходзілі праз населеныя пункты: Гарадок, Бакшты, Дварэц. 

– Паўсюль нас сустракалі вельмі пазітыўна, – прыгадвае інструктар. – Казалі, што ніколі не бачылі конны паход, заўважалі, што і дзяўчаты, і коні вельмі прыгожыя, давалі ваду, яблычкі. Дапамогу прапаноўвалі ўсе! А якія там маляўнічыя краявіды! У Палачанах раўніна і балоцістасці, а Валожыншчына такая гарыстая – прыгажосць! Бачылі засеянае канюшынай поле, драпежных птушак, і надвор’е было проста шыкоўнае. Назіралі, як працуюць камбайны – а гэта ж выхадныя якраз. У суботу бачылі неўзаранае поле, а ў нядзелю – ужо ўзаралі, і як толькі паспелі.

Вершніцы падарожнічалі на спартыўных конях, якія патрабуюць асаблівых умоў. Напрыклад, начаваць павінны толькі ў стайні. А самі дзяўчаты размясціліся ў палатках. 

Зваротны шлях быў куды прасцей: ведалі, дзе рушыць крокам, а дзе рыссю, дзе спыніцца на прывал. Дарога ў першы дзень заняла 7,5 гадзін, а назад справіліся за шэсць.

Вершніцы адразу, як прыехалі, пагадзіліся, што хочуць паўтарыць падарожжа. 

У Палачанах апошні год ладзіць шмат яркіх святаў, напрыклад, Масленіцу. Пасля Купалля таксама зладзілі свята: конныя выступы, містычны квэст, запрасілі японскія барабаны, тэатр агню і фарса, а пасля размясцілі дыскатэку проста на канкуры. 

Ад верасня “Палачаны” ладзяць дабрачынныя акцыі, на якія запрашаюць ахвотных.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце