Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
28.10.2016 16:59 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Конкурс “Дзясятачка” завершаны. Падводзім вынікі

Фота Аляксандра Манцэвіча.

У апошні дзень першай чвэрці “Рэгіянальная газета” падвяла вынікі конкурса “Дзясятачка”.

Роўна ў 15.00 у рэдакцыі сабраліся тыя, хто нарэшце вырашыў лёс планшэта.

Нашы ўжо добрыя сябры – сям’я Градзюшка ў складзе мамы Алены і двух дочак Ганны і Машы. А таксама і паэт, літаратар з Вілейкі Уладзімір Цанунін.

У  шостым, апошнім туры розыгрышу перамог дзесяцікласнік з Вілейскага інтэрната Аляксандр Ганаровіч.

Але галоўная інтрыга конкурсу была наперадзе.

Пакуль усе маральна рыхтаваліся да таго, як імя пераможцы будзе агучанае, мы падвялі вынікі інтэрнэт-галасавання.

Самым актыўным класам аказаўся 5 “В” клас “Гімназіі-каледжа мастацтваў”.

Ён і пойдзе ў піцэрыю.

І нарэшце самае галоўнае.

За права валодання планшэтам змагаліся 237 удзельнікаў конкурса “Дзясятачка”.

Але ўдача з лёгкай рукі Уладзіміра Цануніна ўсміхнулася вучаніцы 8 “А” класа “Сярэдняй школы № 5” горада Маладзечна Юлія Дземідовіч.

Адзінае, што змагла сказаць шчаслівая Юля, калі мы ёй патэлефанавалі, гэта:

– Сур’ёзна?

Планшэт мы абавязкова ўручым у самым хуткім часе.

А ў рэдакцыі засталася яшчэ адна місія: даведацца, які ўдзельнік быў самым актыўны цягам усіх шасці тыдняў, што доўжыўся конкурс, а таксама, які настаўнік падпісаў найбольшую колькасць бланкаў.

Сачыце за навінамі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце