Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
24.12.2016 10:39 ,AЎТАР(Ы): Эмілія ХВОЯ

Як адзначаюць Каляды ў нямецкім стылі

Каляды гэта цёплае сямейнае свята

Каляды гэта цёплае сямейнае свята. Фота HeaClub.ru.

Для многіх жыхароў Беларусі галоўнае зімовае свята – Новы год, а Каляды калі і адзначаюць, то больш сціпла. Мы прапануем не адмаўляць сабе святкаваць гэтае чароўнае свята з поўным задавальненнем і 25 снежня, і 7 студзеня.

Падрыхтоўка

Снежань у Германіі – месяц для прыемных сустрэч з сябрамі і сваякамі, час чароўных прыгод у дзяцей. Дамы і вуліцы ўпрыгожаныя, а на кухню вабяць смачныя пахі.

Як і большасць заходнееўрапейскіх краін, Германія больш увагі надае Калядам, чым Новаму году. А перад галоўным днём ёсць чатыры святочныя Адвенты – чатыры нядзелі перад Калядамі. У гэтыя дні сям’я збіраецца дома за святочным сталом.

А на самым ганаровым месцы дома ставяць вянок з галінак елкі. Яго ўпрыгожваюць чатырма свечкамі, і кожную з іх запальваюць па чарзе: першую ў першы Адвент, другую – у другі і гэтак далей.

На першы Адвент пачынаюць працаваць калядныя кірмашы. На іх прадаюць не толькі звязаныя са святам прадметы, але і шмат смачнай вулічнай ежы: смажаныя кілбаскі, слодычы, глінтвейн, іншае. Для дзяцей ладзяць атракцыёны. Усе частуюцца і гуляюць. Праўда, цэны на такіх кірмашах звычайна вышэйшыя, чым у іншы час.

Стол

Святочнасць стала для немцаў у першую чаргу не ў тым, што на ім прадукты, якія ядуць раз на год, ад страў ломіцца стол, а ядуць іх пасля тыдзень.

Найперш святочнасць забяспечваюць адмысловыя ўпрыгажэнні, якія выкарыстоўваюць толькі ў гэты час.

 

Калядны кірмаш. Фота radioiskatel.ru.

Калядны кірмаш. Фота radioiskatel.ru.

Святочная вячэра не абыходзіцца без рыбы, сімвала хрысціянства. Звычайна выбіраюць стронгу. Адна з фірменных страў – запечаная ў яблыках гусь, прычым рэцэпт гэтай стравы ў кожнай гаспадыні свой. У суседняй Аўстрыі, напрыклад, гатаваць на Каляды птушку лічаць кепскай прыкметай – мясцовыя жыхары вераць, што з-за гэтага паляціць ад іх шчасце. У астатнім гатуюць звычайную ежу, толькі салодкае для дзяцей назапашваюць разнастайнае і не шкадуючы.

Сярод ласункаў самая галоўная выпечка – імбірны пернік. Іх робяць у выглядзе анёлкаў, зорачак і нават домікаў. Асабліва важна, калі імбірныя пернікі выпякаюць усёй сям’ёй.

Яшчэ адна салодкая страва нямецкага каляднага стала – штру­дзель. У начынку дадаюць не толькі яблыкі і разынкі, але і кедравыя арэшкі.

Традыцыйны калядны пірог штолен нагадвае спавітае немаўля. У гэту выпечку дадаюць міндаль, разынкі, цэдру апельсіна, ром, спецыі, а пасыпаюць цукровай пудрай. На наступны дзень ён становіцца яшчэ смачнейшым, таму выдатна падыдзе для сняданка на наступны пасля Калядаў дзень.

Гарнірам да асноў­най стравы часта падаюць бульбяную салату. Пераважна яна вельмі тлустая, але бываюць і менш каларыйныя варыянты. Для стравы змешваюць з бульбай салёны агурок, шпік і цыбулю, усё запраўляюць маянэзам.

Калядны вечар – ідэальны час для сагравальнага глінтвейна. Для яго змешваюць чырвонае сухое віно са спецыямі і лімоннай цэдрай. Кожны варыць такі варыянт напою, які найбольш смачны яму.

Адчуць Каляды па-нямецку на смак вам дапамогуць традыцыйныя рэцэпты.

Рэцэпт штолена

200 мл малака, 50 грамаў дражджэй, 75 грамаў цукру, 250 грамаў масла, 700 грамаў мукі, 250 грамаў міндаля, 350 грамаў разынак, 50 грамаў рому, 1 лімон, молатая карыца і цукровая пудра, цукаты.

Замачыце разынкі на ноч. Падагрэйце малако, развядзіце ў ім дрожджы. Дадайце 1 сталовую лыжку цукру і частку прасеянай мукі. Пакіньце на 30 хвілін у цёплым месцы. Калі на рошчыне з’явіцца шапачка, можна замешваць цеста.

Дадайце ў рошчыну астатнюю муку, масла, яйкі, соль і цукар. Замясіце цеста. Накрыйце льняным ручніком і дайце падысці ў цёплым месцы.

Насячыце міндаль, нарэжце цукаты, зніміце з лімона цэдру і выцісніце з яго сок.

Штолен. Фота yvision.kz.

Штолен. Фота yvision.kz.

У цеста дадайце арэхі, цукаты, разынкі, сок і цэдру лімона, а таксама карыцу і ванільны цукар. Каб вымесіць цеста, давядзецца пастарацца, бо яно даволі цяжкае.

Пакіньце цеста на тры гадзіны, і кожную гадзіну падыходзьце яго абмяць. Раздзяліце цеста на два роўныя кавалкі, кожны вылепіце патрэбнай формы. Выкладзіце на бляху на пякарскую паперу. Пакіньце на паўгадзіны.

У разагрэтую да 220 градусаў духоўку пастаўце штолены на 15 хвілін. Пасля скіньце тэмпературу да 170 і выпякайце яшчэ 45 хвілін.

Гатовыя калядныя пірагі змажце растопленым маслам і добра пасыпце цукровай пудрай.

Калі гатуеце загадзя, загарніце ў пергамент і захоўвайце ў халодным месцы некалькі тыдняў.

Пасольства Германіі ў Мінску УНП 101 166 185

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце