Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +26° Маладзечна
Вілейка +26° Вілейка
Смаргонь +26° Смаргонь
Ашмяны +26° Ашмяны
Валожын +27° Валожын
Мядзел +26° Мядзел
Астравец +26° Астравец
Здарэнні
Ашмяны
2.02.2017 12:43 ,AЎТАР(Ы): gaigrodno.by

Дзіця трапіла пад машыну каля свайго дома ў Ашмянскім раёне

Фота gaigrodno.by.

Усё адбылося ў 30 метрах ад дома. Учора каля 19 гадзін хлопчык пасля дадатковых заняткаў прыехаў з горада ў вёску Будзёнаўка.

З маршрутнага аўтобуса ён выйшаў на прыпынку і з-за задняй часткі транспарту пабег праз праезную частку. Справа рухаўся "Форд", у крыло і лабавое шкло якога дзіця стукнулася.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Якімі б не былі яе вынікі, дзіцяці ад гэтага не лягчэй. Хлопчык шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы. Ступень цяжару атрыманых ім раненняў вызначыць экспертыза.

Каб выключыць падобныя выпадкі, дарослым трэба ў чарговы раз растлумачыць дзецям элементарныя правілы бяспечных паводзін на дарогах. Нагадаць пра небяспеку раптоўнага выхаду на праезную частку з-за транспарту, неабходнасць ўважліва паглядзець і налева, і направа.

Кіроўцам ж не варта выключаць магчымасць з'яўлення на іх шляху пешаходаў з-за аўтобусаў. Перад прыпынкамі лепш загадзя скідаць хуткасць.

Гродзенская ДАІ.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце