Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Відэа
5.02.2017 12:16 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Navi трыумфальна праспявалі ў Кіеве па-беларуску хіт Джамалы "1944" (Відэа)

Фота be.wikipedia.org.

Пераможца беларускага адбору на "Еўрабачанне-2017" Navi выступіў учора ва ўкраінскай сталіцы падчас першага паўфіналу адбору на конкурс. "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў Кіеве.

Navi праспявалі сваю песню, прысутныя віталі яе воклічам "Жыве Беларусь!". Затым Navi паведамілі, што часткова пераклалі на беларускую мову хіт "1944", з якім Джамала перамагла на "Еўрабачанні" ў мінулым годзе.

Navi выканалі песню па-беларуску, а Джамала, што была ў журы, праслязілася і горача падзякавала беларусам. "Мне дужа прыемна", – сказала яна.

Зала вітала беларусаў авацыямі. Старшыня журы Канстанцін Меладзэ заявіў, што будзе ў маі галасаваць за беларусаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце