Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Гісторыя
Валожын
9.02.2017 12:12 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

100 год ад нараджэння разведчыка-легенды Аляксея Бацяна, 210 год піяністкі і рэвалюцыянеркі Камілы Марцінкевіч. Каляндар на 10-16 лютага

Астрог Напалеона Орды

Астрог Напалеона Орды. Фота wikipedia.org.

10 лютага. 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Бацяна (1917), савецкага разведчыка, ветэрана Другой сусветнай вайны, Героя Расіі (2007).

Унёс вялікі уклад у выратаванне Кракава ад знішчэння нямецкімі войскамі. Менавіта ён арганізаваў узрыў склада боепрыпасаў, што выратавала горад ад затаплення і знішчэння.

Чалавек-легенда і адзін з нямногіх, хто цяпер жыве і хто змагаўся на працягу ўсёй вайны – ад 1 верасня 1939 да 9 мая 1945 года.  

Прататып савецкага фільма “Маёр Віхр”. Нарадзіўся ў вёсцы Чартавічы на Валожыншчыне.

Аляксей Бацян. Фота vsegeroi.ru.

Аляксей Бацян. Фота vsegeroi.ru.

135 гадоў з дня нараджэння Франца Умястоўскага (1882–1940), беларускага пісьменніка. Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Яна Ануфрыевіча Умястоўскага і Ганны Аляхновіч.

Сям’я Францішка была беднай, таму, хоць і мела шыкоўны радавод, адносілася да малазаможнай дваранскай інтэлігенцыі. Ажаніўся з Геленай Дунін-Марцінкевіч, якая паходзіла з каталіцкага дваранскага роду. Стрыечным братам яго быў Францішак Аляхновіч.

10-13 лютага

90 гадоў назад (1927) у Мінску адбыўся Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд.

11 лютага

210 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807 – 1883), беларускага мастака, кампазітара, піяніста скульптара. Атрымаў вядомасць стварэннем серый архітэктурна-гістарычных пейзажаў, якія зафіксавалі былую славу, веліч і культуру беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў.

Да нашых дзён дайшло 1 060 малюнкаў мастака, якія пераважна захоўваюцца ў музеях Польшчы і Украіны. У Беларусі  зрабіў каля 200 замалёвак.

Асобую ўвагу ўдзяліў адлюстраванню маёнткаў і памятных мясцін, звязаных з імёнамі Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, інш. Сярод мастакоўскіх прац ёсць “Валожынскі палац”, “Крэўскі замак”, “Гродна”.

Адна з работ мастака, выява Нясвіжскага замка Радзівілаў, была адлюстраваная на беларускай банкноце ў 100 000 рублёў.

Як кампазітар стварыў больш за 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, накцюрнаў, полек, серэнад, а таксама рамансаў і песень на словы Адама Плуга. Яго творы гучалі са сцен Францыі, Германіі, Польшчы, Расіі. Творчым і жыццёвым крэда мастака былі словы: “Хто хоць жменькай зямлю носіць, той зможа насыпаць гару”.

Твор Орды. Фота wikipedia.org.

Твор Орды. Фота wikipedia.org.

13 лютага

105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карпава (1912 – 1977), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка.

Працаваў у газеце “Советская Белоруссия”, быў адказным сакратаром газеты “Літаратура і мастацтва”, загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе “Полымя”. Напісаў раманы “За годам год” (1957), “Вясеннія ліўні” (1961), “Нямігі крывавыя берагі” (1962), “Сотая маладосць” (1971). Усе яны чатыры склалі цыкл “На перавале стагоддзя”.

14 лютага

110 гадоў з дня нараджэння Алеся Звонака (Пятра Барысавіча) (1907 – 1996), беларускага паэта, драматурга.

80 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (Міхаіла Лявонавіча) (1937 – 1987), беларускага пісьменніка, літаратурнага крытыка, перакладчыка.

Аўтар кніг “У полі зроку” (1976), “Пячатка майстра” (1986) пра творчасць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ “Загадка Багдановіча” (1968).

15 лютага

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Сёлета

Магіла Камілы Марцінкевіч у Вільні. Фота students.ehu.lt.

Магіла Камілы Марцінкевіч у Вільні. Фота students.ehu.lt.

180 гадоў назад нарадзілася Каміла Марцінкевіч (Асіповіч) (1837 – 1880), піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1860-я гады, дачка класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У пачатку 1860-х жыла ў мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне, дзе арганізоўвала школы для дзяцей  беднаты, адначасова праводзіла вялікую нацыянальна-асветную дзейнасць сярод беларускага сялянства. Выступала з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі.

У 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы “Сялянка”.

Першы раз была арыштаваная ў 1861 годзе і змешчаная ў псіхіятрычную бальніцу.

Зноў арыштаваная ў 1863 годзе і сасланая ў Салікамск Пермскай губерні. У ссылцы ўзяла шлюб з доктарам Асіповічам. Вярнулася на радзіму ў 1880-х. Памерла пасля гэтага года ў Вільні.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце