Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Гісторыя
Вілейка
11.02.2017 21:03 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Вілейка на другім месцы у топе-15 гарадоў, дзе ў XIX стагоддзі было найбольш беларускай мовы

Старая Вілейка. Фота Radzima.org

Старая Вілейка. Фота Radzima.org.

Першы паўнавартасны перапіс насельніцтва на тэрыторыі Расійскай імперыі правялі ў 1897 годзе.

Паводле падлікаў, на тэрыторыі Беларусі тады жылі 6,67 мільёна чалавек. Адно з пытанняў датычылася роднай мовы. І тыя, хто назваў беларускую, складалі абсалютную большасць амаль паўсюль.

А ў Вілейскім уездзе лічба даходзіла да 87%.

Статыстыка вялася па губерніях, уездах, а таксама гарадах.

Прааналізаваўшы гэтыя лічбы, склалі рэйтынг "самых беларускамоўных" гарадоў.

Варта ўдакладніць, што ў сілу гістарычных перадумоваў у многіх гарадах большасць складалі габрэі.

Аднак гэта не ўводзіць у зман, бо ў гарадах жыў толькі кожны сёмы чалавек.

Вілейка ў топе-15 аказалася на другім месцы. Тут беларускую мову роднай назвалі 52,6% гараджан. Астатнія працэнты размеркаваліся так: 37, 2% яўрэйская мова. І толькі 6,1% руская.

У 1897 ў Вілейцы жыло 3560 чалавек.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце