Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +26° Маладзечна
Вілейка +26° Вілейка
Смаргонь +26° Смаргонь
Ашмяны +26° Ашмяны
Валожын +27° Валожын
Мядзел +26° Мядзел
Астравец +26° Астравец
Відэа
Мядзел
20.02.2017 10:11 ,AЎТАР(Ы): Паводле krynica.info

Арган з паперы, што зрабіў ураджэнец Мядзела, набраў у інтэрнэце 200 тысяч праглядаў за некалькі дзён (Відэа)

Арган з паперы

Арган з паперы. Фота з канала Aliaksei Zholner на Youtube.

Ураджэнец Мядзела Аляксей Жолнер за некалькі дзён пасля таго, як 13 лютага выклаў у сеткі відэазапіс працэсу вырабу аргана з паперы, – прычым дзеючага аргана, – атрымаў сотні лістоў з просьбамі аб падрабязнасцях.

Сам майстар кажа, што гэта не рэкорд. Тры гады таму яго відэа з працэсам вырабу папяровага рухавіка набрала больш за тры мільёны праглядаў, паведамляе catholic.by.

“Я не вынаходнік, я проста цікаўлюся мадэляваннем”, – кажа Аляксей, успамінаючы, што першыя ўрокі атрымаў дзякуючы часопісу “Юны тэхнік”.

У дзяцінстве ён іграў на акардэоне ў Мядзельскай музычнай школе і аднойчы з яе калектывам трапіў у нарачанскі касцёл: “Ездзілі паглядзець, як выглядае арган, з чаго складаецца”.

“Гісторыя з папулярнасцю майго відэа здарылася раптоўна, –  прызнаецца Аляксей. –  Выкладваў толькі для дэманстрацыі такім жа аматарам, як і я. Але раптоўна за адну ноч відэа набірала вялікую колькасць праглядаў”.

Відэа з канала  Aliaksei Zholner на Youtube

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце