Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Астравец
17.02.2017 11:08 ,AЎТАР(Ы): Наша Ніва БелТА

На мяжы з Літвой запрацаваў новы міжнародны памежны пераход

Фота з сайта nn.by.

Пункт пропуску "Лоша – Шумскас" на беларуска-літоўскай мяжы пачынае функцыянаваць з 17 лютага ў статусе міжнароднага, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце. Рэжым пропуску грамадзян усіх краін, за выключэннем асоб, якія едуць у пешым парадку, будзе кругласутачным.

Месцазнаходжанне пункта пропуску: Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, вёска Лоша.

Па ўзгадненні з літоўскім бокам, пропуск транспартных сродкаў, зарэгістраваных па-за межамі Беларусі, у пункце пропуску "Лоша –Шумскас" будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці пасведчання ўвозу на транспартны сродак.

– Пры адсутнасці гэтага пасведчання транспартныя сродкі будуць накіроўвацца ў іншыя міжнародныя пункты пропуску для яго афармлення, — растлумачылі ў ДПК.

Пропуск тавараў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з пералікам і колькасцю тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца ў Беларусь і вывозяцца з яе праз пункты спрошчанага пропуску на дзяржаўнай мяжы ў багажы фізічных асоб.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце