Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +5° Вілейка
Смаргонь +5° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +5° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +5° Астравец
16.02.2017 11:05 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Дзень абаронцаў Айчыны і 70-годдзе Міхаіла Фінберга. Каляндар на 17-23 лютага

22 лютага 85 гадоў з дня нараджэння скульптара Івана Місько (у цэнтры), аўтара помніка Максіму Танку ў Мядзеле. Фота з архіва РГ

22 лютага 85 гадоў з дня нараджэння скульптара Івана Місько (у цэнтры), аўтара помніка Максіму Танку ў Мядзеле. Фота з архіва РГ.

18 лютага. 120 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пагуды (1897, г. Вілейка – 12.03.1957), генерал-маёра, удзельніка трох войн.

95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага (1922 – 2010), беларускага мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, Героя Беларусі (2006). Працаваў у галіне станковага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990 – 2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.

Карціна Міхаіла Савіцкага Партызанская мадонна

Карціна Міхаіла Савіцкага Партызанская мадонна

19 лютага

80 гадоў назад (1937) Надзвычайным 12 Усебеларускім з’ездам Саветаў прынятая Канстытуцыя БССР (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г.).

20 лютага

70 гадоў з дня нараджэння (1947) Валерыя Мазынскага, беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

У 2008 годзе зняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”.

У 2010 годзе зняў дакументальны фільм “Як пошуг маланкі” пра дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Расціслава Лапіцкага.

21 лютага

70 гадоў з дня нараджэння (1947) Міхаіла Фінберга, беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі.

Міхаіл Фінберг (справа). Фота dzerzhinsk.by.

Міхаіл Фінберг (справа). Фота dzerzhinsk.by.

22 лютага

85 гадоў з дня нараджэння (1932) Івана Міско, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Ён адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.

23 лютага

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сёлета

180 гадоў назад нарадзілася Каміла Марцінкевіч (Асіповіч) (1837 – 1880), піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1860-я гады, дачка класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У пачатку 1860-х жыла ў мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне, дзе арганізоўвала школы для дзяцей  беднаты, адначасова праводзіла вялікую нацыянальна-асветную дзейнасць сярод беларускага сялянства.

Выступала з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі. У 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы “Сялянка”.

Першы раз была арыштаваная ў 1861 годзе і змешчаная ў псіхіятрычную бальніцу.

Зноў арыштаваная ў 1863 годзе і сасланая ў Салікамск Пермскай губерні. У ссылцы ўзяла шлюб з доктарам Асіповічам. Вярнулася на радзіму ў 1880-х. Памерла пасля гэтага года ў Вільні.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
19.02.2017 01:05
беларус / Навошта вы згадваеце гэты дзень тут - 23 лютага. Хиба гэта ёсьць наш дзень? Вытоки 23 лютага ци ведаеце вы? 23 лютага - яки прыгожы зимовы дзень. И не больш.
Дадаць каментар
Новае на сайце