Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Эканоміка
Вілейка
1.03.2017 08:23 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Сто рублёў аказаліся не лішнімі ў сямейным бюджэце: як размяркоўвае заробак медсястра з Вілейкі

Медсястра Марына Палянская: цяжка эканоміць, калі ёсць дзіця. Фота vk.com

Медсястра Марына Палянская: цяжка эканоміць, калі ёсць дзіця. Фота vk.com.

Што прымушае маладую маму выходзіць на працу ў час дэкрэтнага адпачынку: недахоп грошай, жаданне зносін з людзьмі  або нешта іншае?

Пра гэта расказала Марына Палянская, маладая мама, медсястра з Вілейкі.

Жанчына працуе ў родным горадзе. Тут яна вучылася ў вілейскай гімназіі №2. Калі прыйшоў час выбіраць прафесію, вырашыла стаць медсястрой.

Маладая матуля захацела разнастаіць сваё жыццё

У сям’і Марыны медыкаў не было. Аднак, прызнаецца жанчына, кіравалася жаданнем дапамагаць людзям у цяжкую хвіліну. Для дасягнення мэты з роднай Вілейкі паехала ў Барысаў. Тут вучылася ў медыцынскім каледжы.

Пасля было размеркаванне. Так Марына трапіла ў дзяржынскую бальніцу. Працавала медсястрой у аддзяленні генікалогіі. Потым пераехала ў Маладзечна, бліжэй да роднай Вілейкі. Тут працавала ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы №1.

На пэўны час працу Марына прыпыніла з-за дэкрэтнага адпачынку. Аднак тры гады вырашыла не сядзець.

Жаданне зноў выйсці на працу з’явілася не ад недахопу грошай, прызнаецца Марына. Перш за ўсё, хацела разнастаіць сваё жыццё. Бо не так много разнастайнасці ў маладой матулі ў час дэктрэтнага адпачынку, лічыць Марына. Хацелася зносін з людзьмі.

Тым больш, працуе яна на палову стаўкі. А значыць, ад дачушкі не трэба адрывацца на ўвесь працоўны дзень.

Грошы ў сямейным бюджэце аказаліся не лішнімі

Цяпер маладая жанчына працуе медсястрой у басейне. Безумоўна, гэта лягчэй, чым у бальніцы або паліклініцы, лічыць медсястра. Там больш абавязкаў, адказнасці, непасрэднай працы з пацыентамі.

У басейне Марына сочыць за гігіенай наведнікаў, пры неабходнасці аказвае медыцынскую дапамогу. Аднак такіх сур’ёзных выпадкаў, калі чалавеку раптам патрабуецца тэрміновая дапамога медыка, за час Марынінай працы ў басейне не было. Таксама медсястра сочыць за санітарным станам у басейне, кантралюе мікраклімат у ім.

Заробак на палову стаўкі складае 100 - 110 рублёў. Хоць першапачаткова пра грошы Марына не думала, яны, па словах жанчыны, аказаліся зусім не лішнімі ў сямейным бюджэце.

Гэтыя грошы размяркоўваюцца лёгка: большая частка ідзе на аплату камунальных паслуг. Тое, што застолося – на тэлефон і тэлебачанне.

Калі ёсць дзіця, эканоміць складана, прызнаецца Марына. Дачку хочацца парадаваць нечым смачненькім, новай цацкай, прыгожым адзеннем.

Працаваць на палову стаўкі добра яшчэ і таму, што дапамогу на дзіця плацяць цалкам. Гэта 260 рублёў кожны месяц. Калі б Марына выйшла на стаўку, з гэтых грошай яна б атрымлівала палову.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце