Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
Мядзел
27.02.2017 16:10 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

На Мядзельшчыне перакуліўся “Опель”. Пацярпелым дапамог выратавальнік (Фота)

Здарэнне адбылося ў пятніцу

Здарэнне адбылося ў пятніцу. Фота volgogradru.com.

Здарэнне адбылося каля 8 гадзін раніцы 24 лютага на 158-м кіламетры аўтадарогі Полацк Глыбокае – мяжа Літвы ў Мядзельскім раёне.

26-гадовы кіроўца ехаў  на аўтамабілі “Опель Мерыва” ў напрамку Літвы. Пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет, дзе перакулілася, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці пасёлка Нарач Мядзельскага раёна Андрэй Сакалдынскі ў вольны ад нясення службы час ехаў па гэтай дарозе. Паблізу вёскі Канстанцінава стаў сведкам дарожна-транспартнага здарэння.

Андрэй Сакалдынскі. Фота МНС.

Андрэй Сакалдынскі. Фота МНС.

Выратавальнік выцягнуў з машыны двух траўміраваных пасажыраў, якіх на асабістым аўтамабілі даставіў у шпіталь. Кіроўца не пацярпеў, дадае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Па інфармацыі ДАІ 29-гадовая пасажырка аўтамабіля, жыхарка Паставаў з цяжкімі траўмамі шпіталізаваная. Вядома, што кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі, а пацярпелая знаходзілася на заднім сядзенні і не была прышпіленая.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце