Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
28.02.2017 12:44 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Следчым камітэце расказалі пра аварыю на Маладзечаншчыне: кіроўца – цвярозы, у загінулага пешахода – у крыві алкаголь

Фота Avito.

Пра падрабязнасці аварыі, якая здарылася 25 лютага ўвечары на Маладзечаншчыне, расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Здарэнне адбылося недалёка ад інфекцыйнага дыспансера. Па словах старшага следчага, за рулём машыны быў 24-гадовы мужчына, жыхар Маладзечна.

Кіроўца ехаў у накірунку Маладзечна.

– Адкуль браўся той 62-гадовы мужчына на дарозе, пакуль незразумела, – кажа Юры Багушэвіч.

Ад атрыманых траўм пешаход памёр да прыезду дактароў "хуткай дапамогі".

Па словах Юрыя Багушэвіча, кіроўца быў цвярозы, у крыві загінулага знайшлі алкаголь.

Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце