Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Грамадства
Астравец
23.02.2017 09:36 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Побач з БелАЭС размясцілі спецбатальён унутраных войск

Фота gorod.lv.

Спецыяльны батальён унутраных войскаў па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў раскватараваны на месцы будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы Гродзенскай вобласці, паведаміў у сераду камандуючы ўнутранымі войскамі Юры Караеў, піша БелТА.

–  Спецыяльны батальён па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў перасяліўся на месца пастаяннай дыслакацыі для аховы БелАЭС і працягвае фарміраванне, – сказаў Караеў.

Камандуючы ўдакладніў, што непасрэдна да аховы станцыі вайскоўцы пяройдуць за паўгода да дастаўкі на аб'ект ядзернага паліва.

Ён паведаміў, што ў батальён ўжо набралі спецыяльна падрыхтаваных салдат кантрактнай службы, афіцэраў і прапаршчыкаў. "Пакуль мы не спяшаемся прымаць на аб'ект салдат тэрміновай службы, бо баявой працы для іх няма", – сказаў Караеў.



Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце