Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Грамадства
Астравец
27.02.2017 15:16 ,AЎТАР(Ы): ПаводлеБелТа

Сёлета паблізу БелАЭС дабудуюць ваенны гарадок

Фота Ілюстрацыйнае фота ghb.by.

Пра гэта расказащ генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіл Філімонаў на выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі.

– Неабходна скончыць працы па ваенным гарадку для аховы атамнай электрастанцыі і ў 2017 годзе поўнасцю ўвесці яго, – сказаў Міхаіл Філімонаў.

Паводле яго слоў, у красавіку на першым энергаблоку станцыі плануюць зварку галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. На працягу года трэба ўвесці камплектную размеркавальную прыладу (КРУЭ 330 кв) АЭС у якасці вузлавой падстанцыі і арганізаваць падачу тэхнічнай вады на пляцоўку будаўніцтва.

– Усе рашэнні датычна ключавых мерапрыемстваў на пляцоўцы прынятыя, тэрміны распісаны, цяпер трэба рэалізоўваць, – падкрэсліў Міхаіл Філімонаў.

У 2017 годзе працягнуць падрыхтоўку персаналу для БелАЭС. Частка спецыялістаў пройдзе навучанне па доўгім цыкле. Для тэхнічнага і працоўнага персаналу прадугледжаны навучальныя мерапрыемствы па кароткім цыкле.

Беларускую АЭС будуюць па праекце АЭС-2006 з рэактарамі тыпу ВВЭР-1200. Будпляцоўка знаходзіцца ў 18 кіламетрах ад Астраўца. АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Першы энергаблок плануюць ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі – у 2020-м.

БелТА.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце