Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Вілейка
1.03.2017 16:59 ,AЎТАР(Ы): Аляксандра ПАРАХНЯ

Вілейскія абаронцы Курапатаў, якія прывезлі дровы: “Лёс урочышча ў нашых з вамі руках”

Фота Reuters.

Ужо больш за тыдзень пад Мінскам, у лясным масіве Курапаты, стаіць невялікі намётавы гарадок. Такім чынам неабыякавыя беларусы выказваюць пратэст супраць пабудовы офіснага будынка, які можа вырасці на месцы масавых пахаванняў.

Забудоўшчык сцвярджае, што тэрыторыя будаўніцтва ўжо не з’яўляецца ахоўнай. Праціўнікі новай пабудовы з гэтым не згодныя: шматлікія дакументы і карты гавораць аб адваротным.

Намётавы гарадок становіцца асабліва людным на выхадныя і ўвечары, калі людзі прыходзяць з работы. Сярод абаронцаў Курапатаў ёсць не толькі мінчане, але і жыхары іншых гарадоў. У ноч з нядзелі на панядзелак падтрымаць абаронцаў прыехалі віляйчане – Аляксей Сюдак, Максім Ціханаў і Аляксей Пасынкаў.

“Бараніць сваё – гэта наш абавязак”

– Мы прыехалі ўтрох на сваёй машыне, таму мелі магчымасць акрамя ежы прывезці ў намётавы гарадок дровы, – кажа Аляксей Сюдак. – Там холадна, таму людзі грэюцца ля вогнішча і дровы заўсёды патрэбныя.  

Раніцай у панядзелак тэхніку вывелі з будаўнічай пляцоўкі.

Раніцай у панядзелак тэхніку вывелі з будаўнічай пляцоўкі.

Аляксей не адразу знаходзіць словы, каб адказаць, чаму для яго важна стаць на абарону Курапатаў. Адказ падаецца яму надта відавочным і зразумелым.

– Думаю, тут нават тлумачыць нічога не трэба. Як можна паво­дзіць сябе іначай? Гэта абавязак кожнага беларуса – бараніць сваё, захоўваць святыя для народа мясціны, дзе пахаваныя яго героі.

Хлопцы правялі ў Курапатах адну ноч, але цягам тыдня і на выхадныя прыедуць зноў.

– Атмасфера ў намётавым гарадку вельмі вясёлая і сяброўская, – распавядае Аляксей. – Усё ж там сабраліся аднадумцы. Амаль увесь час спяваюць, каб сагрэцца і заняць сябе нечым. На месца пастаянна прыязджаюць барды, ды і заўсёды знаходзяцца людзі, якія ўмеюць іграць на гітары.

Мясцовыя бабулі прыносяць бліны і катлеты

Да абаронцаў рэгулярна далучаюцца жыхары дамоў, што стаяць побач. Яны прыносяць ежу, забіраюць пустыя тэрмасы, каб памыць і наноў напоўніць кавай і гарбатай, запрашаюць абаронцаў да сябе, каб пагрэцца ці схадзіць у душ.

– Людзі, якія цяпер наведваюцца ў Курапаты, вельмі розныя, – за­ў­важае Аляксей. – Ёсць і бабулькі з кійкамі, якія прыносяць катлеты і бліны. Ёсць маладыя мамы з дзецьмі ў вазках. Сярод іх адчуваецца моцная падтрымка і салідарнасць: якраз тое, чаго часам так бракуе беларусам. Гэта быц­цам востраў свабоды.  

На ноч у намётах застаюцца пераважна мужчыны сярэдняга ўзросту, але хапае і дзяўчат.

Усё неабходнае з’яўляецца ў намётавым гарадку досыць аператыўна. Людзі з месца паведамляюць праз сацыяльныя сеткі, што трэба, – дровы, пітная вада, паліва для генератара. Цягам дня гэтыя рэчы прывозяць неабыякавыя людзі.

З санітарнымі ўмовамі таксама няма праблем: смецце выкідваецца ў бакі каля бліжэйшых жылых дамоў, ежа падаграваецца на вогнішчы. А ў прыбіральню можна схадзіць на бліжэйшую аўтазапраўку ці да мясцовых жыхароў.

Ноч у намётавым гарадку.

Ноч у намётавым гарадку.

“Будучыня Курапатаў залежыць ад усіх нас”

Аляксей не бярэцца прагназаваць, чым можа скончыцца сітуацыя ў Курапатах. Асабліва калі прыгадаць, што шмат гадоў таму пратэст супраць пабудовы кальцавой дарогі, што праходзіла па тэрыторыі ўрочышча, цягнуўся восем месяцаў. І дарогу ўсё ж пабудавалі.

– Зранку ў панядзелак мы ўсе вельмі ўсцешыліся, бо прыйшоў прараб і сказаў, што сёння работы весціся не будуць, – кажа Аляксей. – Будаўнікі не могуць працаваць у такіх умовах, таму вывелі тэхніку. Сказалі, што начальства будзе вырашаць, што рабіць далей.   

Ужо даехаўшы да Вілейкі, хлопцы даведаліся, што камісія ў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска зацвердзіла план будаўніцтва ў раёне Курапатаў.

– Цяжка казаць, што будзе далей, – кажа віляйчанін. – Усё залежыць ад таго, ці гатовыя мы самі змагацца за Курапаты. Ад таго, колькі нас і які грамадскі рэзананс нада­дзім сітуацыі.  

Аляксей Сюдак, Максім Ціханаў і Аляксей Пасынкаў.

Аляксей Сюдак, Максім Ціханаў і Аляксей Пасынкаў.

Улада папрасіла пачакаць

1 сакавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў абаронцаў Курапатаў са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорацам. Чыноўнік папрасіў штучна не напружваць сітуацыю вакол будаўніцтва бізнес-цэнтра.

Пра сустрэчу паведамляе БелТА.

"Мы вас пачулі. Правядзем кансультацыі з Міністэрствам культуры, іншымі арганізацыямі, навукоўцамі", - сказаў Андрэй Шорац. Ён паабяцаў, што дыялог па гэтай тэме працягнуць. Прадстаўнікі гарадскіх уладаў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі канстатавалі, што на тэрыторыі забудовы няма месцаў пахаванняў ахвяр рэпрэсій, з чым пагадзіліся ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

Даведка “РГ”. Курапаты – лясны масіў на паўночнай ускраіне Мінска, дзе былі выяўленыя масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКВД у 1937-1941 гадах. Колькасць ахвяр рознымі даследчыкамі ацэньваецца ад 7 да 250 тысяч чалавек. Сусветную вядомасць атрымалі пасля таго, як у 1988 годзе  выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце