Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +6° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +7° Ашмяны
Валожын +7° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Спорт
28.02.2017 14:27 ,AЎТАР(Ы): Наша Ніва БелТА

Людас Румбуціс узначаліў маладзёжную футбольную зборную

Фота з сайта ru.wikipedia.org.

Вядомы спецыяліст Людас Румбуціс, які ў 90-х і пачатку 2000-х гадоў быў трэнерам маладзечанскай каманды, стаў новым галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) па футболе. Яго кандыдатура зацверджана сёння на пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Людас Румбуціс, якому цяпер 61 год, сваю гульнявую кар'еру пачаў у 1974 годзе ў віленскім "Жальгірысе", а ў наступным годзе перайшоў у мінскае "Дынама" і стаў у яго складзе чэмпіёнам (1982) і бронзавым прызёрам (1983) чэмпіянату Савецкага Саюза.

Трэнерскую кар'еру новы настаўнік беларускай "маладзёжкі" пачынаў у мінскай "Змена", потым працаваў у брэсцкім і мінскім "Дынама", "Маладзечна", бабруйскай "Белшыне", гродзенскім "Нёмане", мінскім "Партызане" і "Дарыдзе".

У гэтым сезоне новым падапечным Людаса Румбуціса трэба будзе стартаваць у адборачным турніры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2019. Беларусы выступяць у 1-й кваліфікацыйнай групе разам з футбалістамі Харватыі, Чэхіі, Грэцыі, Малдовы і Сан-Марына.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце