Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +24° Маладзечна
Вілейка +24° Вілейка
Смаргонь +24° Смаргонь
Ашмяны +24° Ашмяны
Валожын +25° Валожын
Мядзел +24° Мядзел
Астравец +24° Астравец
Мядзел
Ідзе гульня КВЗ

Пад эгідай Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў- пажарных 5 красавіка ў сярэдняй школе №5 Вілейкі адбыўся занальны тур шостага абласнога фестывалю “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім”.

Спецыялісты на месцы здарэння

2 красавіка адбылася аварыя на падстанцыі ў Вілейцы. Без электрычнасці засталася практычна ўся Вілейшчына, частка Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў. Пра здарэнне мы пагутарылі з начальнікам вытворча-тэхнічнай службы Мікалаем Ветравым.

"Белэнерга" растлумачылі маштабнае адключэнне электразабеспячэння ў 635 населеных пунктах Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці.

– Зараз правяраем вадаахоўныя зоны, глядзім, дзе пацякло, дзе палезла, – расказаў аб працы мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды начальнік Валеры Кляноўскі.

Раніцай 25 сакавіка работнікі нацыянальнага парку "Нарачанскі" заўважылі, што недалёка ад вёскі Брусы невядомыя мужчыны грузяць драўніну ў машыну. Работнікі парка выклікалі міліцыю.

Экалагічная канцэпцыя “нуль адходаў” (англ. – zero waste) набірае папулярнасць ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. Вядома, што сучасны чалавек не зможа паўнавартасна жыць, увогуле не пакідаючы пасля сябе смецця. Але ж паменшыць яго колькасць – у нашых сілах.

Гэту гісторыю Уладзіміру Някляеву распавяла Святлана Чарняўская, удава Міхася Чарняўскага, вядомага беларускага археолага і гісторыка з Мядзельшчыны.

16.03.2017, Мядзел / AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Забарону на лоўлю ўсіх відаў рыбы пачнуць паэтапна ўводзіць у Беларусі ад 20 сакавіка. Апошнія абмежаванні знімуць 8 чэрвеня. А забарона на лоўлю шчупака на Міншчыне дзейнічае ўжо ад 1 сакавіка, расказаў начальнік міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Валеры Кляноўскі.

14.03.2017, Мядзел / AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

13 сакавіка каля пяці гадзін вечара ў службу выратавання паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Дзягілі Мядзельскага раёна. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, дах жылога дома гарэў адкрытым полымем.

“Частую-частую сяброў за прэмію, а грошы ўсё не заканчваюцца”, – успамінаў Уладзімір Някляеў. Літаратурная прэмія Гедройця, якую ён атрымаў  за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, склала 10 тысяч еўра.