Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +14° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Відэа
7.03.2017 10:27 ,AЎТАР(Ы): Яраслаў ВАСІЛЕЎСКІ, афіцыйны прадстаўнік УУС Гроднааблвыканкама

У Гродне на дыскатэцы бойка паміж хлопцамі закончылася смерцю. Міліцыя шукае відавочцаў (Відэа)

Фота uvd.grodno.by.

Смерцю мужчыны завяршылася дыскаітэка "Каму за 30" ў Гродне ў ноч з пятніцы на суботу. На відэа знятая смяротная бойка.

Міліцыя шукае дзяўчат, якія былі побач. Па кадрах відайць, што дзве дзяўчыны зайшлі на дыскатэку за гадзіну да трагедыі.

Знятая таксама бойка на вуліцы. Удзельнікі пасля прыйшлі ў фае.

Там і нанеслі смяротны ўдар. Гэты момант у аб'ектыў камер не трапіў.

Увесь гэты час побач знаходзіліся дзве дзяўчыны, якія могуць валодаць каштоўнай інфармацыяй аб тым, што адбылося. Просім іх пры першай магчымасці прыйсці ў міліцыю ці патэлефанаваць па тэлефонах 8 (029) 780-90-80 ці 102.

На вуліцы каля гандлёвага каледжа, дзе і праходзіла мерапрыемства, у дзвюх кампаній на глебе алкагольнага ап'янення ўзнік канфлікт. Бойку паспяхова разнялі ахоўнікі. Пазней сварка працягнулася ўжо ў фае будынка, аднак была яна славеснай. І ў той момант, калі ніхто з удзельнікаў не чакаў, што пачнецца бойка, 34-гадовы мужчына наносіць моцны ўдар кулаком у галаву іншаму, ад якога той падае на падлогу.

У выніку падзення і ўдару аб бетон 46-гадовы мужчына цягам 10 хвілін сканаў.

Для ўстанаўлення поўнай карціны таго, што адбылося, просім сведак інцыдэнту звярнуцца ў міліцыю. Цяпер мужчына, які нанёс фатальны ўдар, затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце