Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Эканоміка
2.03.2017 11:20 ,AЎТАР(Ы): sputnik.by, belta.by, FINANCE.TUT.BY

Камуналка, цыгарэты, тэлефон і льготнае крэдытаванне жылля. Пра якія падаражанні ад 1 сакавіка варта ведаць

Фота Dragan Trifunovic.

Камуналка павысілася менш чым на 1%, падаражалі званкі са стацыянарных тэлефонаў, знізіліся экспартныя пошліны на нафтапрадукты.

Камуналка менш чым на 1%.

Урад праіндэксаваў тарыфы на цеплаэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама газ і электрычнасць.

У параўнанні з устаноўленымі ў снежні коштамі тарыфы выраслі нязначна – менш чым на паўпрацэнта. Мяркуецца, што сярэдні спажывец практычна не заўважыць розніцу пры аплаце камунальных паслуг у красавіку.

Пастанова Саўміна ўступіла ў сілу 1 сакавіка, гэта значыць па праіндэксаваных тарыфах беларусы будуць плаціць у красавіку, піша sputnik.by.

Так, цеплавая энергія цяпер каштуе 15,6722 рубля за 1 Гкал. Тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах з газавымі лічыльнікамі і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі зімой складае 0,0911 рубля, летам – 0,2853 рубля.

Фота paidagogos.com.

Фота paidagogos.com.

Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў кубаметр газу каштуе 0,2853 рубля незалежна ад сезону. У кватэры без лічыльнікаў, але з газавай плітой і цэнтралізаваным водазабеспячэннем кубаметр газу каштуе 2,26 рубля з аднаго жыхара.

Падняліся цэны і на газ для іншых спажыўцоў. Тарыф на электрычнасць у жылых дамах і кватэрах з электраплітамі цяпер раўняецца 0,1013 рубля за кВт/г. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (ад 22:00 да 17:00) складзе 0,0708 рубля за 1 кВт/г, у перыяд максімальных нагрузак (ад 17:00 да 22:00) – 0,2027 рубля.

Падаражалі некаторыя маркі цыгарэт

Ад 1 сакавіка выраслі цэны на некаторыя маркі беларускіх цыгарэт.

Цэны на цыгарэты фабрыкі "Тытунь-Інвест", а таксама на імпартныя цыгарэты не зменяцца.

Вытворцы і імпарцёры могуць змяняць кошты на сваю прадукцыю кожны месяц.

Званкі са стацыянарных тэлефонаў сталі даражэй

Фота Fishki.net.

Фота Fishki.net.

Нацыянальны аператар сувязі "Белтэлекам" ад 1 сакавіка ўнёс змяненні ў некаторыя тарыфы на паслугі, паведамляе finance.tut.by. Сярэдні памер павышэння кошту складае 9% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічалі ў 2016 годзе.

Падаражалі многія тарыфы на інтэрнэт byfly. Да прыкладу, для фізічных асоб "Дамасед старт" будзе каштаваць 14,2 рубля ў месяц (+ 9,2%).

Даражэй сталі і некаторыя званкі са стацыянарных тэлефонаў. Да прыкладу, для фізічных асоб дзённы выклік на нумар мабільнага аператара каштуеь 0,061 рубля за хвіліну (+ 8,9%), званок у Расію ці Украіну – 0,3925 рубля за хвіліну (+ 9%).

Больш плаціць давядзецца і некаторым карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Да прыкладу, пакет "Прэм'ера" цяпер каштуе 7,35 рубля ў месяц (+ 8,8%). А вось штомесячная плата за пакеты "ZALA: усё ўключана" і "ZALA: усё ўключана HD" засталася без змен.

Фота formulalubvi.com.

Фота formulalubvi.com.

Умовы льготнага крэдытавання жылля

Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць сацыяльнае жыллё тэрмінам на пяць гадоў, інфармуе belta.by. Па заканчэнні гэтага тэрміну можна застацца жыць у кватэры, але яна будзе пераведзеная ў катэгорыю арэнднага жылля. Пры гэтым сіроты змогуць атрымаць льготныя крэдыты на жыллё ў пазачарговым парадку.

Такі крэдыт могуць даць на тэрмін да 40 гадоў пад 1%.

Указ прадугледжвае аптымізацыю катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржпадтрымкі, памяншэнне памеру фіндапамогі шматдзетным і маладым сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры адмене ўсынаўлення дзяцей.

Фота PapaMamaJa.RU.

Фота PapaMamaJa.RU.

Памер ільготнага крэдыту крэдытаатрымальніку цяпер разлічваецца з улікам непрацаздольных дзяцей ва ўзросце старэйшыя за 23 гадоў – інвалідаў I, II груп. Прадугледжаная магчымасць перавядзення інтэрната ў арэнднае жыллё, якое можна будзе прыватызаваць.

Для першачаргоўнікаў (грамадзян, якія атрымалі жыллё на перыяд працаўладкавання – маладых спецыялістаў, ваеннаслужачых, суддзяў і інш.) паніжальны каэфіцыент на арэнднае жыллё будзе прымяняцца толькі да 20 кв.м жылля ў разліку на члена сям'і. За астатнюю жылплошчу прыйдзецца плаціць без уліку паніжальных каэфіцыентаў. Да гэтага за ўсю плошчу аплата уносілася з паніжальным каэфіцыентам. Калі ва ўласнасці ў першачаргоўнікаў з'явіцца іншае жыллё, то ён будзе выселены з арэнднай кватэры.

Мабільны аператар life :) змяніў цэны некаторых паслуг

Фота vsezdorovo.com.

Фота vsezdorovo.com.

З першага дня вясны змяніў цану некаторых паслуг мабільны аператар life :). Папулярныя пакеты стануць даражэй, а роўмінг – танней.

Выраслі рэгулярныя плацяжы на масавых тарыфах аператара.

Патаннеў роўмінг для абанентаў, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Кітаі, ЗША і Туркменістане.

МТС павышае тарыфы на роўмінг

Беларускі аператар МТС ад 1 сакавіка падвысіў тарыфы на роўмінг у некаторых краінах.

Адначасова з павышэннем тарыфаў на роўмінг у некаторых краінах беларускі МТС паведаміў аб планах ад 1 красавіка знізіць для сваіх абанентаў цэны на паслугі сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі краін-удзельніц Еўразійскай эканамічнай саюза. Пры гэтым не ўдакладняецца, на званкі з якіх сетак у Беларусь і на якую суму яны могуць знізіцца.

Па дадзеных аператара, краіны ЕАЭС – самыя запатрабаваныя кірункі сярод абанентаў беларускага МТС, якія рэгулярна карыстаюцца роўмінгам за мяжой. На Расею, Казахстан, Арменію і Кыргызстан прыпадае амаль 70% выходных выклікаў па краіне знаходжання.

Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь ад 1 сакавіка панізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС).

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з $ 52 да $ 39,5 за 1 т.

Пошліна на прамагонны бензін знізілася з $ 36,9 да $ 28 за 1 т, на таварныя бензіны – з $ 31,7 да $ 24 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае $ 15,8 за 1 т (была $ 20,8).

Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў. У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лютага. Тады яны таксама былі паніжаны.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце