Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Здарэнні
Смаргонь, Валожын
6.03.2017 14:15 ,AЎТАР(Ы): Таццяна БЕЛАНОГ, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці

Прадухіліць сутыкненне не было шанцаў. Завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб аварыі ў Валожынскім раёне з двума загінулымі (Фота)

З месца аварыі

З месца аварыі. Фота sk.gov.by.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершыла расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні з двума загінуўшымі, паведамляе СК.

Устаноўлена, што 28 лістапада 2016 года 51-гадовая жыхарка Гродзенскай вобласці, кіруючы асабістым аўтамабілем "Шэўрале Экспрэс" Express рухалася з хуткасцю каля 75 км/г у напрамку Ашмянаў па 64 кіламетры аўтадарогі "Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі". Паблізу вёскі Семернікі Валожынскага раёна сутыкнулася з аўтамабілем "Рэно", які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку ДТЗ 54-гадовы мужчына-кіроўца і 53-гадовая пасажырка аўтамабіля "Рэно" загінулі на месцы здарэння.

На падставе сабраных падчас папярэдняга расследавання дадзеных, сярод якіх канфіскаваныя пры аглядзе месца здарэння матэрыяльныя сляды і аб'екты, вынікі праведзеных экспертыз і следчых эксперыментаў, устаноўлена, што кіроўца "Шэўрале Экспрэс" у выніку неасцярожных дзеянняў ужыла няправільныя прыёмы кіравання аўтамабілем.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

У парушэнне правілаў дарожнага руху жанчына выехала на паласу сустрэчнага руху, стварыўшы тым самым перашкоду "Рэно", які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Ім кіраваў жыхар Смаргоні, які не меў тэхнічнай магчымасці прадухіліць сутыкненне.

Дзеянні кіроўцы "Шэўрале Экспрэс" кваліфікаваныя следствам як "Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек".

З улікам змякчальных абставінаў абвінавачаная знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце