Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
Смаргонь
5.03.2017 15:54 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Заўзятары выбралі сімвалічную зборную “Смаргоні” (Фота)

Лепшыя паўабаронцы “Смаргоні”

Лепшыя паўабаронцы “Смаргоні” . Фота калаж Вадзіма Ермака.

Да 30-годдзя футбольнага клуба “Смаргонь” заўзятары выбіралі сімвалічную зборную за ўсю гісторыю каманды. Для гэтага наладзілі галасаванне ў афіцыйнай групе “Укантакце”.

Найперш выбіралі варатара. Больш за 70% апытаных выказаліся за Радзівона Жука, які абараняў вароты “Смаргоні” з 2005 па 2009 і з 2013 па 2015 гады.

Калаж Вадзіма Ермака.

Калаж Вадзіма Ермака.

Потым заўзятары выбіралі лепшых крайніх абаронцаў за ўсю гісторыю клуба.

– Ужо з першых гадзін апытання ў абедзвюх намінацыях вызначыліся лідэры, – паведаміў прэс-аташэ ФК “Смаргонь” Уладзімір Амбрасевіч. – Уладзіслаў Дукса і Валерый Курак з'яўляюцца безумоўнымі лідэрамі па колькасці згуляных матчаў за ФК “Смаргонь” у чэмпіянатах і кубках Беларусі за ўсю гісторыю. Яны правялі 342 і 190 матчаў адпаведна. У выніку яны і занялі свае пазіцыі ў сімвалічнай зборнай клуба ўсіх часоў.

Калаж Вадзіма Ермака.

Калаж Вадзіма Ермака.

Лепшым цэнтральнымі абаронцамі заўзятары назвалі Генадзя Мардаса і Аляксандра Юркевіча.

Калаж Вадзіма Ермака.

Калаж Вадзіма Ермака.

Два тыдні выбіралі лепшых паўабаронцаў.  У намінацыі “левы паўабаронца” прэтэндэнты ішлі амаль нароўні. Усё ж больш галасоў сабраў Дзмітры Трындзюк. Ён гуляў за “Смаргонь” з 2003 па 2008 год.

 Максіма Яблонскага абралі лепшым правым паўабаронцам у гісторыі клуба. Ён набраў больш за 60% галасоў і апярэдзіў бліжэйшага пераследніка больш чым 40%.

 У намінацыі “лепшы апорны паўабаронца” перамог Аляксей Дварэцкі. Ён гуляў за “Смаргонь” з 2007 па 2013 года, а пасля ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба. Лепшым атакуючым паўабаронцам па меркаванні заўзятараў стаў Дзмітрый Лебедзеў. Ён выступаў у складзе “Смаргоні” з 2007 па 2009 гады, дадаў Уладзімір Амбрасевіч.

На гэтым тыдні завяршылася галасаванне за лепшых нападаючых. Імі сталі Сяргей Крот і Дзмітры Верстак.

Калаж Вадзіма Ермака.

Калаж Вадзіма Ермака.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце