Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
5.03.2017 15:41 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Плэй-оф у маладзечанскім хакеі: дзякуй за сезон

Капітан Дынама-Маладзечна Павел Печур

Капітан Дынама-Маладзечна Павел Печур. Фота Аляксандра Яроменкі.

Напярэдадні адных з самых важных і прынцыповых матчаў сезона мы сустрэліся з прэс-сакратаром хакейнага клуба “Дынама-Маладзечна” Максімам Стаянам і запыталіся ў яго, чаму балельшчыкам важна не прапусціць матч, а быць побач з камандай у такі адказны момант? 

На жаль, пакуль тэкст рыхтаваўся да публікацыі, маладзечанцы прайгралі на выязных гульнях салігорскаму "Шахцёру". И сезон для маладзечанскага "Дынама" скончаны. 

Аднак сёлета быў трэці год запар, як каманда “Дынама-Маладзечна"” выступала ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі.
У гэтым сезоне “зубры” па выніках рэгулярнага чэмпіянату занялі пятае месца і атрымалі ў сапернікі па чвэрцьфінале салігорскі “Шахцёр”. Каманду вельмі знакамітую і дасведчаную.

У 2015 годзе “гарнякі” станавіліся чэмпіёнамі краіны, двойчы заваёўвалі сярэбраныя медалі (2010 і 2016 гг.), а ў 2013 годзе прымералі “бронзу”.

У “Дынама-Мала­дзечна” поспехі пакуль больш сціплыя. На да­дзены момант лепшым вынікам за тры гады існавання калектыву можна лічыць выхад у фінал Кубка Беларусі ў 2015 годзе.

Галоўны трэнер маладзечанцаў Дзмітры Краўчанка сёлета адзначыць 20-гадовы юбілей сваёй трэнерскай дзейнасці.

–Магчыма, хлопцы паднясуць свайму настаўніку сюрпрыз у выглядзе чэмпіёнства? – задаваў рытарычнае пытанне Максім падчас нашай сустрэчы. Не атрымалася.

– У гэтым сезоне каманда істотна ўзмацнілася, – кажа Максім, – досвед выступлення ў КХЛ. Да прыкладу, нападаючы Дзмітры Амбражэйчык адносна нядаўна быў прызнаны ў КХЛ лепшым навічком тыдня. Не трэба забывацца, што мы – фарм-клуб “Дынама-Мінск”, пагэтаму першачарговая задача нашага калектыву – гэта падрыхтоўка маладых гульцоў для галоўнай каманды. Вядома, ніхто не адмовіцца заваяваць медалі чэмпіянату Беларусі ці Кубка краіны, але ўсё ж гэтыя мэты, хутчэй, на другім плане.

– Калі казаць пра шанцы “Дынама-Маладзечна” на чэмпіёнства ці хаця б праходжання каманды ў паўфінал. Наколькі гэтыя шанцы рэальныя?

– Хакей – гэта, бадай, адзін з самых непрадказальных відаў спорту. Таму ў нашай чвэрцьфінальнай серыі з “Шахцёрам” магчымыя розныя зыходы. У гэтым сезоне і “Дынама-Мала­дзечна”, і “Шахцёр” – каманды прыкладна аднолькавыя па сіле. Зараз дынамаўцы гуляюць дома. А гэта значыць, што родныя трыбуны будуць на баку нашых хлопцаў. 

Аднак пяты матч у серыі плэй-оф стаў для маладзечанцаў апошнім у гэтым сезоне. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце