Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
Вілейка
9.03.2017 08:34 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Як у "Надзеі" гадуюць пакаленне валейбалістаў: у першыя выхадныя сакавіка у дзіцячым цэнтры зладзілі турнір

Страсці на пляцоўцы. Фота Аксаны Ярашонак

Страсці на пляцоўцы. Фота Аксаны Ярашонак.

У пятнаццаты раз аматары валейбола сабраліся ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Надзея” 4 сакавіка.

Тут зладзілі традыцыйны штогадовы валейбольны турнір сярод мужчынскіх камандаў з прадпрыемстваў і арганізацый Вілейскага раёна.

За прызы цэнтра “Надзея” змагаліся каманды вілейскага водаканала, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, вілейскай ЖКГ, энергазбыту, Людвіноўскага, Даўгінаўскага і Ільянскага сельсаветаў. Прымала ўдзел і каманда гаспадароў.

Размінка. Фота Аксаны Ярашонак.

Размінка. Фота Аксаны Ярашонак.

Па словах кіраўніка фізічнага выхавання Аксаны Альфер, кожная каманда складалася з шасці чалавек. Чатыры павінны быць супрацоўнікамі прадпрыемстваў, за якое гуляюць. Астатнія два – неабавязкова.  Але яны маюць прапіску або пастаянную працу на тэрыторыі Вілейшчыны. Узрост удзельнікаў не абмяжоўвалі.

– Гэты турнір – практычна аднагодак спартыўнай залы, у якой сёння гуляюць каманды, – расказаў дырэктар цэнтра “Надзея”, галоўны арганізатар спаборніцтваў, у мінулым валейбаліст Вячаслаў Макушынскі.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Па яго словах, у 2002 годзе здалі спартыўную залу. А ў 2003 годзе зладзілі першы турнір. Доўгі час дырэктар сам гуляў за каманду “Надзеі”.

– Прыемна, – заўважыў Вячаслаў Макушынскі, – што цікавасць да гэтага віду спорту праз гады не згасае.

Па яго назіраннях, хлопчыкі, якія раней прыязджалі ў “Надзею” разам з бацькамі-валейбалістамі, цяпер самі выступаюць у камандах. Кажа, што за паўтары дзесяцігоддзі на вачах вырасла цэлае пакаленне спартсменаў.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Месцы на сёлетнім турніры размеркаваліся наступным чынам. Першай стала каманда Вілейскай ЖКГ. Пераможцы атрымалі пераходны кубак, дыплом ад Вілейскага райвыканкама і грашовую прэмію ад “Надзеі”.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

На другім месцы – супрацоўнікі энергазбыту, на трэцім – прадстаўнікі Людвіноўскага сельскага Савета.  Ім уручылі дыпломы і грашовыя прэміі.

Гаспадары залы, каманда “Надзеі”, занялі чацвертае месца.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце