Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +26° Маладзечна
Вілейка +26° Вілейка
Смаргонь +26° Смаргонь
Ашмяны +26° Ашмяны
Валожын +27° Валожын
Мядзел +26° Мядзел
Астравец +26° Астравец
Эканоміка
9.03.2017 15:27 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

Тым, хто ўжо сплаціў падатак на дармаедства, вернуць грошы. Пры якой умове?

Фота Sputnik Беларусь.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця краіны. Нагадаем, што кіраўнік краіны заявіў, што дэкрэт №3 "Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства" адмяняць не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор.

"Сумленных людзей не трэба было чапаць наогул. Мы не павінны крыўдзіць людзей, асабліва ў гэты час. і тыя, хто сёння па 200-500 чалавек выходзяць на вуліцы і пачынаюць крычаць, гэта ж не тыя дармаеды, якія сапраўды дармаеды.

Гэта ў асноўным тыя людзі, якія пакрыўджаныя, якім мы ні з таго ні з гэтага паслалі гэтыя паведамленні", – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў да 1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе дэкрэта №3. "Спісы павінны быць вывераныя. Прыцягнуць трэба ўсіх – дэпутатаў мясцовых Саветаў, міліцыю, участковых, спецслужбы – усіх прыцягнуць, але скласці гэтыя спісы.

Яны павінны быць у кожнага старшыні гар- і райвыканкама, кіраўнікоў адміністрацый у абласных цэнтрах і горадзе Мінску. А Адміністрацыя прэзідэнта разам з урадам павінна арганізаваць кантроль за выкананнем гэтага рашэння. І не дай бог вы пакрыўдзіце хоць аднаго чалавека", – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка агучыў наступнае рашэнне: на працягу 2017 года не спаганяць ў рамках дэкрэта №3 збор з тых, хто будзе ўнесены ў адпаведныя спісы.

"Хто аплаціў ў 2016 годзе, пойдзе ў залік 2017 года, калі ён не будзе працаваць. Калі ён паступіць на працу, мы з бюджэту па яго патрабаванні вернем гэтыя грошы", – распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.

"У 2016 годзе пэўную колькасць (гэта тысячы людзей), не аспрэчваючы, унеслі плацяжы. Сёння я здымаю патрабаванне, каб усе, каго мы вызначылі за першы квартал, плацілі гэтыя грошы. Не будзем за 2016 год спаганяць гэтыя грошы з тых, хто павінен плаціць. А тыя, хто заплаціў, тыя ў 2017-м не будуць плаціць. Калі яны будуць працаваць у 2017 годзе, мы павінны па іх патрабаванні вярнуць гэтыя грошы", – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце