Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Эканоміка
Вілейка
12.03.2017 10:26 ,AЎТАР(Ы): Паводле Маладзечанскага міжрайкамітэта дзяржкантролю

Аддзел ідэалогіі ў Вілейцы незаконна выплачваў заробкі

Фота ZN.ua.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

Больш чым на 1 300 рублёў налічвалі і выплачвалі зарплату, больш за 4 400 нямэтавых бюджэтных сродкаў скарысталі на транспартныя паслугі. Больш за 2 200 рублёў аплацілі за бягучы рамонт, не маючы на гэта выдзеленых грошай. Не забяспечылі з пазабюджэтнай дзейнасці расходы за камунальныя паслугі, сувязь і транспарт на 5 900 рублёў.

Аддзел не прымаў дзейсных мер, якія б павысілі эфектыўнасць аб’ектаў культуры раёна і іх выхад на самаакупнасць.

Гэта тычыцца, напрыклад, Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ганны Новік разам з трыма гарадскімі філіяламі і 17 вясковымі бібліятэкамі. У 2014 годзе было запланавана атрымаць больш за 461 тысячу ад пазабюджэтнай дзейнасці, але на рахунак аддзела паступіла толькі 1,5% ад запланаванай лічбы.

У 2015 годзе было запланавана атрымаць больш за 403 тысячы рублёў ад пазабюджэтнай дзейнасці, а атрымалі 1,9% ад гэтай лічбы.

У аддзеле заключалі нявыгадныя для сябе дагаворы з камерцыйнымі структурамі за правядзенне канцэртаў.

Часта 80-90% збораў ад продажу білетаў пералічвалі прадпрымальнікам. А аддзел ад арганізацыі заставаўся са стратамі ад 130 да 547 рублёў.

Камітэт знайшоў у аддзеле парушэнні пры атрыманні і выкарыстанні ў 2014-2015 гадах спонсарскай дапамогі на больш чым шэсць тысяч рублёў.

Устанавілі, што па рашэнні Вілейскага райвыканкама аддзел у якасці спонсарскай дапамогі перадаў сельгасарганізацыям капітальныя будынкі. У гаспадарчую дзейнасць іх так і не ўцягнулі, і эканамічны эфект ад перадачы не атрымаўся.

Будынкі не выкарыстоўваюць, некаторыя з іх у непрыдатным стане – часткова разабраныя падлога, печкі, раскіданае смецце, парушаная электраправодка.

Знайшлі парушэнні ў парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, працоўнага заканадаўства, заканадаўства аб статыстыцы і дзяржзакупках.

Па выніках праверкі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 17 чалавек. Да адміністрацыйнай – тры асобы на 588 рублёў. Юрыдычную асобу – на 1 890 рублёў.

У бюджэт вярнулі больш за 11 тысяч рублёў, незаконна атрыманых і скарыстаных не па мэтавым прызначэнні.

Для прыняцця мер праінфармавалі Вілейскі райвыканкам, фінансавы аддзел і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце