Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Эканоміка
Вілейка
14.03.2017 09:12 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Інкубатар, гранулятар, ноўтбук: што яшчэ трэба для развіцця вёсак у Крывасельскім сельсавеце

Пётр Церах у кааператыве будзе займацца трусагадоўляй. Фота mpravda.by

Пётр Церах у кааператыве будзе займацца трусагадоўляй. Фота mpravda.by .

Летась мы пісалі пра праект “Пашырэнне эканамічных магчымасцяў для сельскай Беларусі”, які ладзяць у вёсках Крывасельскага сельсавета за грошы арганізацыі “Новая Еўразія”. Гэта беларуская арганізацыя, але падтрымліваюць яе з-за мяжы. Напрыклад такім "донарам" выступае сайт “Праекты ў Беларусі пры фінансавай падтрымцыЕўрапейскага саюза”.

Ва ўдзельнікаў праекта першапачаткова было шмат планаў. Ці змянілася што-небудзь цяпер?

– Пэўныя зрухі ўжо ёсць. Можна сказаць, лёд крануўся, – распавядае бухгалтар сельсавета і бухгалтар праекта Ганна Церах.

Набылі ноўтбук, фотаапарат, праектар і экран да яго. Але і засталося шмат: авечкі, трусы, трактар з касілкай і прычэпам, інкубатар, гранулятар і шмат усяго для адкрыцця ў Крывасельскім сельсавеце сялянска-фермерскага кааператыва.

Актыўная дзейнасць па развіцці вёсак сельсавета пачалася летась. Тады з дапамогай вілейскага таварыства “ЗОВіК” і яго кіраўніка Таццяны Цітуленкі сельсавет вайграў грант ад таварыства “Новая Еўразія” на развіццё ўласнай тэрыторыі.

Сума гранта – 18 тысяч еўра. Праўда, карыстацца гэтымі грашыма ўдзельнікі праекта пачалі нядаўна, са студзеня 2017 года. Цяпер, прызнаюцца ў сельсавеце, тут наганяюць страчаны час.

У сельскай гаспадарцы патрэбны ноўтбук

Склалі спіс тавараў, якія трэба набыць, і бюджэт. Спіс зацвердзілі ў Міністэрстве эканомікі.

Навошта ў сельскай гаспадарцы праектар і ноўтбук?

– Гэтыя рэчы, перш за ўсё, для навучання, – кажа Ганна Церах.

Аказваецца, навучанне ў рамках праекта займае далёка не апошняе месца. Днямі бухгалтар, менеджар Яўген Івашкевіч і члены ініцыятыўнай групы збіраюцца на семінар у Мінск. Там яны атрымаюць веды па стварэнні сялянска-фермерскага кааператыва.

Шмат семінараў адбылося і да гэтага часу. Вучылі экалагічнаму земляробству, жывёлагадоўлі, прадпрымальніцкай дзейнасці. На самы першы семінар з удзелам таварыства “ЗОВіК” прыйшло шмат вяскоўцаў, прыгадвае Ганна Церах. Цяпер іх менш, але засталіся самыя ініцыятыўныя.

Пётр Церах гадуе трусоў. Ён зацікаўлены ў далейшым развіцці ўласнай гаспадаркі. У бюджэт праекта заклалі набыццё маладняку трусоў і гранулятара для прыгатавання корму. Трусінае мяса мае попыт у вёсцы і за яе межамі.

Сяргей Вяжэвіч разводзіць авечак. Са стварэннем кааператыва для яго набудуць новых жывёл. Таксама запланавалі машынку для стрыжкі авечак.

Мікалай Шкет, які гадуе птушак, атрымае гранулятар.

Атрымліваецца, у кааператыве будуць працаваць не “навічкі”, а людзі, якія добра ведаюць сваю справу. Бо працавалі на ўласных гаспадарках яшчэ задоўга за праекта.

Набудзем міні-трактар за 4 тысячы 900 еўра

Сельсавет ужо аб’явіў своеасаблівы тэндар на выбар пастаўшчыка міні-трактара. Пакуль прапаноў ад пастаўшчыкоў не атрымалі. Але наперадзе яшчэ два тыдні. На трактар змогуць выдзеліць да 4 900 еўра.

Да трактара набудуць касілку і прычэп. Касілку гатовы набыць за 1100 еўра, прычэп – за 900.  Усім гэтым будуць карыстацца для добраўпарадкавання вёсак сельсавета і для апрацоўкі зямлі на гаспадарках кааператыва.

Свае ўмовы і тэхнічныя характарыстыкі трактара супрацоўнікі сельскага савета выклалі на сайце Вілейскага райвыканкама.

Члены ініцыятыўнай групы – актыўныя людзі сярэдняга ўзросту. Акрамя ўласных гаспадарак, некаторыя з іх працуюць на дзяржаўнай рабоце.

Ужо замовілі і аплацілі інфармацыйны стэнд і білборд. Яго ўстаноўку ўзгодняць з патрэбнымі службамі, і ў сакавіку, па словах Ганны Церах, бідборд з’явіцца  дзе-небудзь на ўездзе на тэрыторыю сельскага савета.

На білбордзе пазначаць 44 вёскі сельсавета і цікавыя мясціны: помнікі, касцёлы, цэрквы, цэнтры гаспадарак. На інфармацыйным стэндзе размесцяць звесткі пра населеныя пункты.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце