Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Здарэнні
Валожын
9.03.2017 12:39 ,AЎТАР(Ы): Паводле mvd.gov.by

На Валожыншчыне пешаход трапіў пад два МАЗы і Opel. Ён загінуў

Фота mosmonitor.ru.

Здарэнне адбылося побач з вёскай Сярэдняе Сяло на Валожыншчыне а восьмай вечара.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы кіроўца МАЗа, жыхар Гродна, наехаў на 35-гадовага жыхара вёскі Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна. Пасля чаго пешахода збілі таксама Opel, якім кіраваў 34-гадовы мінчанін, і яшчэ адзін МАЗ, за рулём якога быў 27-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна.

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння. У міліцыі адзначылі, што мужчына не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

РАСК пачаў крымінальную справу за парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Паводле mvd.gov.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце