Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +4° Маладзечна
Вілейка +4° Вілейка
Смаргонь +4° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +4° Мядзел
Астравец +4° Астравец
Здарэнні
Астравец
14.03.2017 11:21 ,AЎТАР(Ы): Паводле uvd.grodno.by

Выпілі і вырашылі пакатацца на аўтобусе: ноччу ў Астраўцы з запраўкі ўгналі аўтобус МАЗ

Ілюстрацыйнае фота gallery.railroadsim.net

Ілюстрацыйнае фота gallery.railroadsim.net.

Ноччу ў Астраўцы двое маладых людзей 1989 і 1992 гадоў нараджэння, беларус і ўкраінец адпаведна, вырашылі выпіць. А месцам для гэтага выбралі аўтобус сваёй фірмы.

Як людзі ў яго патрапілі? Адказ далі кіроўцы: "Ключ з-за тэхнічнай няспраўнасці з замка запальвання не дастаецца, дзверы зачыніць не можам, таму і пакідаем тэхніку на запраўцы пад камерамі."

У нейкі момант маладыя людзі ўсё ж такі ўбачылі ў замку запальвання ключы. Спачатку беларус сеў за руль, праехаўся па горадзе, затым вярнуў МАЗ на месца стаянкі і пайшоў дадому. А вось украінец вырашыў яшчэ пакатацца.

Але беларускай тэхніцы даць рады не змог: пры павароце ён праламаў 30 метраў раздзяляльнага плота праезнай часткі, пазней паспрабаваў развярнуцца і заграз коламі ў зямлі. А пасля пайшоў дадому.

Ужо каля пяці гадзін раніцы ад грамадзян у міліцыю паступіў званок, што на дарозе стаіць разбіты аўтобус. Супрацоўнікі міліцыі хутка разабраліся ў сітуацыі, устанавілі чыя тэхніка і хто мае дачыненне да ўгону. Узбудзілі крымінальную справу. Зараз зламыснікі затрыманыя і даюць прызнальныя паказанні.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце