Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +4° Маладзечна
Вілейка +4° Вілейка
Смаргонь +4° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +4° Мядзел
Астравец +4° Астравец
Здарэнні
Мядзел
14.03.2017 12:29 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

На Мядзельшчыне сусед выратаваў суседа з агню

Фота 1366x768.ru/fire-1.

13 сакавіка каля пяці гадзін вечара ў службу выратавання паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Дзягілі Мядзельскага раёна. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, дах жылога дома гарэў адкрытым полымем.

Гарэў аднапавярховы, двухкватэрны дом. У першай кватэры пражывае сям'я – муж і жонка, якія, адчуўшы пах дыму, самастойна выйшлі з кватэры, не пацярпелі.

У суседняй кватэры жыве іх сын з сям'ёй.

Муж і жонка патэлефанавалі суседу з просьбай аб дапамозе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сусед выратаваў і вывеў на вуліцу 35-гадовага мужчыну. Яго жонкі і дачкі ў момант пажару дома не было. Мужчыну з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" шпіталізавалі. 

Агонь пашкодзіў дах, маёмасць у пакоі, закураныя сцены ў кватэры №2. Кватэра №1 не пашкоджаная.

Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць версію – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Пра гэта расказала інспектар групы прапаганды і ўзаемадзення з грамадскасцю Мядзельскага райаддзела па надзвычаных сітуацыях Ірына Карапецян.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце