Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +6° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +7° Ашмяны
Валожын +7° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
10.03.2017 10:42 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: Якія мясціны ў вашым раёне вы параілі б наведаць замежным турыстам?

Фота Holiday.by.

Павел Казлоўскі, студэнт, Смаргонь:
– У самой Смаргоні неяк не ведаю такіх цікавых месцаў. А ў Смаргонскім раёне параіў бы з’ездзіць у Залессе. Тут жыў вельмі вядомы чалавек Міхал Клеафас Агінскі.
Вольга Самаркіна, навуковы супрацоўнік, Смаргонь:
– У першую чаргу, раіла б наведаць наш музей у Смаргоні, знакаміты Крэўскі замак. Калі ўжо турыст даехаў у Крэва, варта зайсці ў мясцовую школу. Там вельмі добры народны школьны музей. У Смаргоні можна яшчэ паглядзець кальвінісцкі збор князёў Зяновічаў, там цяпер касцёл. У парку – скульптурную кампазіцыю “Мядзведжая акадэмія”. І абавязкова трэба набыць на памяць сувенір з мядзведзікам – сімвалам горада.
Андрэй Чаеўскі, пенсіянер, Мядзел:
– І далёкія, і блізкія турысты едуць на возера Нарач. Са славутасцяў можна яшчэ пабываць у аптэкарскім садзе, у вёсцы Пількаўшчына, дзе нарадзіўся паэт Максім Танк.
Жанна Кавалёва, педагог, Вілейка:
– Каб не быць банальнай, хачу параіць язычніцкія пахаванні ў вёсцы Каўшэвічы, урочышча Вінцантова, дзе ёсць старажытны кар’ер глыбінёй дзесяць метраў, сядзібу паноў Багдановічаў у Старынках.
Анастасія Хаванская, вучаніца, Вілейка:
– Канешне, наша Вілейскае вадасховішча! Яно такое вялікае і прыгожае. Дзе яшчэ можна лепш адпачыць?
Наталля Кучомка, прадавачка, Маладзечна:
– Так сходу цяжка сказаць. Ну, парк у нас прыгожы. Помнікі ёсць цікавыя, напрыклад “Шталаг-342”. Але такіх мясцін, каб можна было параўнаць з тым жа Нясвіжам, у нас, у Маладзечанскім раёне, напэўна, і няма.
Валянціна Ліштван, работнік культуры, Ашмяны:
– Ёсць цікавыя мясціны менавіта для мяне, але гэта не датычыцца саміх Ашмянаў... Нявесцін камень каля вёскі Навасёлкі, Гальшанскі манастыр і замак. Ёсць, праўда, у нас маёнтак Лэйбы Стругача –  заснавальніка нашага дрожджавага завода, але ён у нікчэмным стане. Ёсць сінагога, стан таксама не найлепшы. І наш касцёл святога Міхаіла-архангела, царква.
Новае на сайце