Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Грамадства
Астравец
15.03.2017 11:51 ,AЎТАР(Ы): Вольга ХАЦЯНОВІЧ, "Гродзенская праўда"

У Астраўцы ўрачыста адкрылі другое паштовае аддзяленне

Фота grodnonews.by.

З'яўлення другога паштовага аддзялення чакалі ў першую чаргу жыхары новага мікрараёна ў паўднёвай частцы райцэнтра.

Сімвалічную чырвоную стужачку перарэзалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Кавалька, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Алена Скрыпчык і дырэктар Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" Іван Пратасевіч.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, начальнік Астравецкага РУПС Тэрэса Ігнатовіч.

Ад 14 сакавіка паштовае аддзяленне Астравец-2 з тэставага рэжыму перайшло на пастаянны, піша "Гродзенская праўда".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце