Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +6° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +6° Ашмяны
Валожын +6° Валожын
Мядзел +6° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Відэа
22.03.2017 09:35 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

"Падарожжа дылетанта" ў былое ўладанне Мікалая Радзівіла (Відэа)

Фота скрыншот з відэа.

У працяг сваіх вандровак па беларускай зямлі Юры Жыгамонт накіраваўся ў вёску Мільча, якая знаходзіцца ў Вілейскім раёне.

 Гэта былое ўладанне Віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла. Сваю гісторыю мястэчка вядзе яшчэ з XVI стагоддзя, а сёння стала героем новага выпуска праекта "Падарожжа дылетанта".

Колішні ўладальнік мястэчка, прадстаўнік славутага роду Тышкевічаў — Канстанцін — збіраў тут фальклор для сваёй кнігі "Вілія і яе берагі". Яшчэ Мільча вядомая помнікам архітэктуры, праваслаўнай царквой Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якую збудавалі ў 1865 годзе. Старажытная вёска знаходзілася ўбаку ад вёскі сённяшняй, пра што сведчаць рэшткі каменнай капліцы, пра якую амаль нічога не вядома.

Але пра Мільчу ёсць што распавесці! Самы вядомы вандроўнік Беларусі Юры Жыгамонт у гэтым пераканае кожнага. Прыемнага прагляду.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце