Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Культура
Смаргонь
21.03.2017 09:39 ,AЎТАР(Ы): Паводле lit-bel.org

Пісьменніца са Смаргоні атрымае стыпендыю Магдалены Радзівіл

Пісьменніца і журналістка Дар'я Ліс. Фота svaboda.org

Пісьменніца і журналістка Дар'я Ліс. Фота svaboda.org.

20 сакавіка Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пра заснаванне стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц і называў імёны стыпендыятак.

Стыпендыя прызначаная на творчую працу і будзе ўручацца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.

Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абірае Рада стыпендыі, у склад якой уваходзяць Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

Сёлета сярод стыпендыятак ёсць пісьменніца са Смаргоні Дар'я Ліс. Яе матэрыялы не аднаразова друкаваліся ў "Рэгіянальнай газеце".

Магдалена Радзівіл была адной з найшчадрэйшых фундатарак беларускай культуры і прэсы ў першай палове ХХ стагоддзя. За сваё спрыянне беларушчыне яна ўвайшла ў канфлікт з некаторымі сваякамі, перакананымі палякамі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце