Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +17° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +17° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Эканоміка
Астравец
21.03.2017 10:33 ,AЎТАР(Ы): ej.by

Усю электраэнергію з БелАЭС плануецца прадаваць на ўнутраным рынку

Фота Allnews.com.ua.

Калі прымалася рашэнне аб атамнай станцыі, экспарт электраэнергіі ў якасці асноўнай мэты не разглядаўся, заявілі ў Міністэрстве энергетыкі.

Электраэнергія Беларускай АЭС у поўным аб'ёме будзе выкарыстоўвацца ўнутры краіны, заявіў намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі.

Калі прымалася рашэнне аб узвядзенні ў Астраўцы атамнай электрастанцыі, экспарт электраэнергіі ў якасці асноўнай мэты не разглядаўся. "Электраэнергія, вырабленая на Беларускай АЭС, прызначана для ўнутранага спажывання, яна ў поўным аб'ёме будзе выкарыстоўвацца ўнутры краіны. АЭС у Астраўцы будуецца для таго, каб умацаваць энергетычную бяспеку і ў цэлым павысіць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі", – адзначыў Вадзім Закрэўскі.

Паводле яго слоў, ўласнымі паліўна-энергетычнымі рэсурсамі краіна ў дастатковай колькасці не мае.

Развіваць атамную энергетыку ў Беларусі неабходна ў першую чаргу для зніжэння сабекошту вытворчасці электраэнергіі, а таксама дыверсіфікацыі выкарыстоўваемых для гэтага відаў паліва.

Паводле ранейшых заяў, Беларусь планавала экспартаваць лішкі электраэнергіі ў Польшчу і краіны Балтыі ўжо пасля здачы першай чаргі АЭС у 2018 годзе. Такія прапановы паступалі Польшчы і Літве, аднак гэтыя краіны адмаўляюцца выкарыстоўваць беларускую энергію.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце