Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Грамадства
Вілейка, Смаргонь
17.03.2017 16:16 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: Прыгадайце гісторыю ў вашым жыцці, звязаную з доктарам

Фота tut.by.

Таццяна Пятніцкая, доктар-тэрапеўт, Смаргонь:
– Я сама доктар. Усё маё жыццё праходзіць побач з дактарамі. Калі Вы хочаце пачуць сапраўдную гісторыю, звяртайцеся да нашых пацыентаў. Яны вам абавязкова раскажуць нешта добрае або дрэннае.
Вера Кучарава, работнік банка, Маладзечна:
– Помніцца, калі чакала дзіця і ляжала ў бальніцы, быў такі доктар, які ўвесь час узрушаўся, што цяжарныя жанчыны не тыя кнігі чытаюць. Казаў, у якую палату не зайду, усюды на ложках кніжкі з нейкімі жахлівымі назвамі ляжаць.
Андрэй Пінчук, будаўнік, Маладзечна:
– Ніякіх цікавых гісторый пра дактароў у маім жыцці не было. Але ж якія мае гады! Пайду на пенсію, можа такія гісторыі кожны дзень будуць здарацца. Асаблівых прэтэнзій да медыкаў не маю. Звяртаюся рэдка. Самы страшны доктар для мяне – стаматолаг.
Надзея Штыкава, таваразнаўца:
– Розныя дактары сустракаліся. Таму і гісторыі розныя. Не хаваю былі такія, што амаль адкрыта патрабавалі прэзент. Але неяк па звычцы да аднаго доктара зайшла з каробкай цукерак. Дык ён вельмі ўзлаваўся. Сказаў, што яму дзяржава плаціць добра заробак, ён усё што трэба можа сам набыць.
Марына Ікановіч, студэнтка, Вілейка:
– Я з дактарамі ўжо вельмі даўно сябрую. Некалькі разоў на год хаджу да эндакрынолага. Адносіны да мяне ў дактароў ветлівыя. Калі мне рабілі аперацыю, доктар са мной вельмі доўга размаўляў, настройваў на прыемныя думкі, падтрымліваў. Яго ўпэўненасць ў тым, што ўсё будзе добра перадалася і мне. Таму я не так баялася.
Новае на сайце