Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Беларусь
Мядзел
16.03.2017 13:56 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Толькі адной вудай з адным кручком: у час афіцыйнай забароны лоўлі рыбы парушальнікаў чакае штраф у трайным памеры

Фота uovrik.by.

Забарону на лоўлю ўсіх відаў рыбы пачнуць паэтапна ўводзіць у Беларусі ад 20 сакавіка. Апошнія абмежаванні знімуць 8 чэрвеня. А забарона на лоўлю шчупака на Міншчыне дзейнічае ўжо ад 1 сакавіка, расказаў начальнік міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Валеры Кляноўскі.

У рыбы некалькі перыядаў нерасту, растлумачыў начальнік інспекцыі. Таму і забарон будзе некалькі. Забарона на шчупака ўжо пачалася, на астатнія віды рыб у  вадаёмах Міншчыны пачнецца ад 1 красавіка.

Па словах Валерыя Кляноўскага, у перыяд афіцыйнай забароны супрацоўнікі інспекцыі праводзяць рэйды тры разы на тыдзень, ноччу і ўдзень.

Калі ў час забароны, затрымаюць парушальніка, ён павінны будзе заплаціць штраф у трайным памеры.

Па назіраннях спецыяліста, на вадаёмах Мядзельшчыны нераст сёлета будзе актыўным, бо вельмі добра разліліся рэкі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце