Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Беларусь
1
21.03.2017 14:33 ,AЎТАР(Ы): БелТА

Лукашэнка расказаў пра затрыманне за хабар намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бягун затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кронаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнэсоўца за ўвод аб'екта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.

"Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністра, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Свеціць восем гадоў мінімум.

Дапрацавацца да генеральскай пасады, каб у турме правесці час".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў такіх выпадках чыноўнікі не самі прымаюць аб'екты з парушэннямі, а даручаюць гэта падначаленым. "Так загнівае грамадства, гнілатой пакрываецца, – дадаў кіраўнік дзяржавы. –

Намеснік міністра, вялікі чалавек. Што табе трэба, працуй. Чаго табе не хапае?"

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
21.03.2017 18:14
я / хватит писать этот бред.
Дадаць каментар
Новае на сайце