Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +6° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +6° Ашмяны
Валожын +6° Валожын
Мядзел +6° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Культура
Смаргонь
29.03.2017 09:52 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

За што смажаць гусей у Дзень святога Марціна: Уладзімір Някляеў – пра паездку ў Германію

Дзень святога Марціна ў Германіі. Фота morethantravel

Дзень святога Марціна ў Германіі. Фота morethantravel .

Пра тое, што для немцаў беларуская мова – як песня, а куфаль піва ў Дзень святога Марціна – добрая традыцыя, нам распавёў Уладзімір Някляеўпаэт і палітык, які нарадзіўся ў Смаргоні.

Летась у Берліне прэзентавалі кнігу журналіста Аляксандра Тамковіча “Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы да сада надзеі”. На прэзентацыю запрасілі Уладзіміра Някляева.

Тэкст нашага земляка са Смаргоншчыны побач з артыкуламі беларускіх і нямецкіх дзеячаў ёсць у кнізе Тамковіча.

На прэзентацыі паэт чытаў свае вершы. Па-беларуску, без перакладу. Па словах Уладзіміра Пракопавіча, немцы потым адзін за адным падыходзілі са словамі “як вы хораша праспявалі!”

– Ім  здалося, што я спяваў, – прыгадвае паэт. – Гэтак чуецца для нямецкага вуха праз сваю мілагучнасць беларуская мова.

Аднак розніца паміж намі і немцамі не толькі ў мовах, перакананы паэт.

Пасля прэзентацыі пайшлі святкаваць Дзень святога Марціна. Яго адзначаюць у лістападзе. Традыцыйна ў гэтае свята па нямецкіх вуліцах ходзяць дзеці з ліхтарыкамі і спяваюць тэматычныя песні.

Нібы трапіў у Берлін 1930-х гадоў

Марцін – святы, якога ў Германіі і ўвогуле ў Еўропе шануюць, бо ён заступнік бедных, расказаў Уладзімір Някляеў. Адсюль – дабрачыннасць як норма жыцця ў многіх немцаў.

Святы Марцін – заступнік не толькі бедных людзей, але і свойскіх птушак. Але гэта не замінае і бедным, і багатым людзям з’ядаць у дзень памяці гэтага святога мільёны смажаных гусей.

–  Есць легенда, – распавядае паэт, – што Марцін не хацеў, каб яго абіралі епіскапам. Схаваўся ў гусятніку, а гусі загагаталі і выдалі яго. Дык іх, маўляў, за гэта...

Пакаштаваць гусь у Дзень святога Марціна пашчасціла і нашаму земляку. Адбывалася гэта ў старанямецкім рэстаране з хатнім інтэр’ерам.

Уладзімір Някляеў (у цэнтры) на прэзентацыі ў Берліне. Фота facebook.com.

Уладзімір Някляеў (у цэнтры) на прэзентацыі ў Берліне. Фота facebook.com.

–  Прыходзім, а там кабета, падобная да Марлен Дзітрых, спявае яе песню пра тое, як дзяўчаты адчыняюць усе вокны і дзверы, калі па вуліцы ідуць салдаты. І ўсе немцы за ўсімі сталамі, застаўленымі куфлямі з півам і талеркамі з гусямі, узяўшыся пад рукі, калыхаюцца з боку ў бок, падпяваюць.

У паэта тады склалася ўражанне, што ён трапіў у Берлін 1930-х гадоў.

Уладзімір Някляеў: Я ненавідзеў немцаў так, як мяне вучылі

У застоллі Фровін Юнкер, сябра рады “Дзецям Чарнобыля”, якому 90 гадоў, завёў размову пра гады 1940-я. Ягоны старэйшы брат Ганс-Фрыдрых Юнкер у 1942 годзе паступіў у лётную школу, а ў 1944-м загінуў на рускім фронце. Яго збілі над Чорным морам у час першага палёту, калі той ляцеў бамбіць Крым.

Спадар Фровін жаліўся, што ніяк яму не ўдаецца надрукаваць успаміны пра свайго брата. Ён добраахвотна ў 17 год стаў салдатам нямецкіх ваенна-паветраных сіл Люфтвафэ.

Юнак папрасіўся на фронт і дастойна выканаў свой салдацкі абавязак. “Чаму я не магу ўшанаваць яго памяць? Чаму не магу ганарыцца ім?..” – дапытваўся стары немец.

Адпачынак з сябрамі.

Адпачынак з сябрамі.

 І тады Ірына Грушавая, удава стваральніка фонду “Дзецям Чарнобыля” Генадзя Грушавога, адказала:

 – Таму што ў 1944-м мае бацькі былі ў Крыме. І калі б ваш брат даляцеў і скінуў бомбу, мяне магло б не быць. І не было б майго сына, маёй дачкі, маёй унучкі…

Фровін паківаў, а пасля дастаў з кішэні невялічкую рукапісную кніжачку. І падпісаў яе Уладзіміру Някляеву: “Гэта лісты майго брата з фронту, пачытайце. Ён не хацеў нікога забіваць…”

Жонка Фровіна, якой таксама 90, тут жа ў рэстаране пачала чытаць свае вершы пра вайну.

Інтэрв'ю нямецкім журналістам. Фота facebook.com.

Інтэрв'ю нямецкім журналістам. Фота facebook.com.

– А я глядзеў на яе, на Фровіна, – прыгадвае Някляеў, – і ўспамінаў, як ненавідзеў немцаў! Гэтак, як вучылі мяне іх ненавідзець. Мой бацька дома, настаўнік Піліп Піліпавіч у школе, піянерважаты ў лагеры. І вось вечарую з немцамі, спяваю іх песні…

Пасольства ФРГ у Беларусі УНП 1011166185.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце