Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Эканоміка
Валожын
23.03.2017 16:09 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта Валожынскага райвыканкама

Сон на вуллях, назіранне за птушкамі і міні-пякарня: больш за 47 тысяч еўра атрымае Валожыншчына ад Еўрасаюза

Фота 123RF.com.

Больш за 47 тысяч еўра – такую фінансавую падтрымку атрымае Валожыншчына ад Еўрапейскага Саюза. Міжнародны бюджэт паспрыяе сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна.

“Раскруціць” бёрдвотчынг (назіранне за птушкамі) на Сакаўшчынскім вадасховішчы, абсталяваць апі-домік для сну на вуллях пры сялянска-фермерскай гаспадарцы, адкрыць міні-пякарню – гэтыя ідэі жыхароў Валожынскага раёна перамаглі ў Конкурсе мясцовых ініцыятыў праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Праект праводзіцца Праграмай развіцця ААН і фінансуецца Еўрасаюзам.

Вынікі Конкурсу абвясцілі на мінулым тыдні на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры ў Мінску.

Падчас прэс-канферэнцыі падпісалі першы дагавор з адным з пераможцаў Конкурсу. На цырымонію запрасілі прадстаўніка ініцыятывы “Птушка ў аб’ектыве” Валожынскага раёна. Дакумент урачыста змацавалі пячаткамі.

У аснове рэалізацыі праекта ЕС-ПРААН – тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё. Працэс комплексны: узаемадзейнічаюць усе – і дзяржава, і бізнес, і групы грамадзян. Аб’ядноўваюць усе даступныя рэсурсы – прыродныя, эканамічныя, сацыяльныя. У выніку якасць жыцця людзей паляпшаецца на аснове мабілізацыі іх уласнага патэнцыялу.

На гэтым акцэнтавалі ўвагу эксперты – пасол, глава дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, намеснік Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Закары Тэйлар, а таксама нацыянальны каардынатар праекта, начальнік аддзела міжнароднай тэхнічнай дапамогі Міністэрства эканомікі Беларусі Іван Бельчык.

На Валожыншчыне тры ініцыятывы-пераможцы:

Спажывецкі кааператыў па развіцці аграэкатурызму “Валожынскія гасцінцы” выступіў з заяўкай “Развіццё інфраструктуры зялёнага маршруту "Валожынскія гасцінцы"

У вёсцы Малая Люцінка з’явіцца міні-пякарня: кандытарскімі і хлебабулачнымі вырабамі будуць частаваць турыстаў. Тут жа адкрыюць экамузей традыцыйнай выпечкі і мясцовых раслінных водараў “Аптэчка прыемная”.

Пры аграсядзібе “Налібоцкія васількі” ў вёсцы Белакорац створаць “Экамузей коннага транспарту”.

Турыстаў будуць частаваць булкамі з міні-пякарні. Фота O6oi.ru.

Турыстаў будуць частаваць булкамі з міні-пякарні. Фота O6oi.ru.

Турыстычная паслуга “Сон на вуллях” з’явіцца ў сялянска-фермерскай гаспадарцы “Мядовая каралева”.

Пашырыць свае тэхналагічныя магчымасці майстэрня мастацкага шкла “Іслач” у аграгарадку Ракаў. Тут наладзяць выпуск сувенірнай прадукцыі са шкла з лагатыпамі “зялёнага” турыстычнага маршруту “Валожынскія гасцінцы”.

Валожынскі сельвыканкам выйграў конкурс з заяўкай “Птушка ў аб’ектыве”

Партнёры ініцыятывы – аграэкасядзіба “За масточкам” у вёсцы Замасцяны, Сакаўшчынская школа, а таксама аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і для грамадзян пажылога ўзросту Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Раскруцяць бёрдвотчынг – назіранне за птушкамі. Фота dic.academic.ru

Раскруцяць бёрдвотчынг – назіранне за птушкамі. Фота dic.academic.ru

На беразе Сакаўшчынскага вадасховішча з’явіцца безбар’ерная пляцоўка для назірання за вадаплаўнымі і каляводнымі птушкамі. Тут можна ўбачыць і пачуць лебедзя-клікуна, белую чаплю, бугая і шызую чайку, зімародка. Вясной у пойму злятаюцца гусі і качкі, восенню займальна назіраць за адлётам лебедзяў і шэрых жураўлёў. Для экатурыстаў, прафесійных арнітолагаў і аматараў закупяць біноклі. Абсталююць прычал для лодак.

Кожнай з гэтых дзвюх мясцовых ініцыятыў ЕС прадаставіць больш за 12 тысяч еўра.

Ініцыятыва “Бяспека дзяцей. Інавацыйныя метады навучання бяспецы жыццядзейнасці”

 Яна належыць Мінскаму абласному ўпраўленню Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На ініцыятыву выдзеляць больш за 22 тысячы еўра. На тэрыторыі Валожынскага раёна з’явіцца адукацыйна-забаўляльны міні-цэнтр бяспекі, дзе школьнікаў будуць навучаць навыкам паводзін у экстрэмальных сітуацыях.

Створаць адукацыйны міні-цэнтр бяспекі. Фота WomanAdvice.ru.

Створаць адукацыйны міні-цэнтр бяспекі. Фота WomanAdvice.ru.

Закупяць навучальныя трэнажоры “Паводзіны на лёдзе”, “Навыкі работы з вогнетушыцелем”, “Адпрацоўка навыкаў выкліку выратавальных службаў па тэлефоне” і “Пакой памылак”. Напрацаваны вопыт міні-цэнтра распаўсюдзяць сярод іншых раёнаў вобласці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце